Парушальнікаў гродзенская ДАІ пакажа ў твар. 21.by

Парушальнікаў гродзенская ДАІ пакажа ў твар

25.07.2011 16:45 — Новости Авто |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Парушальнікаў гродзенская ДАІ пакажа ў твар


Сайт гродзенскай ДАІ увёў новы раздзел, дзе можна будзе паглядзець відэа з выпадкаў парушэнняў, зафіксаваных супрацоўнікамі гродзенскай ДАІ з дапамогай відэарэгістратараў. Ужо змешчаны першы ролік.

З каментароў, пакінутых на сайце ДАІ, аўтааматары раяць, што варта змяшчаць каментары супрацоўнікаў ДАІ аб паводзінах парушальніка і самім парушэнні, а таксама наракаюць на адключаны ў пэўны момант гук.

Тлумачыць інспектар агітацыі і прапаганды Гродзенскай ДАІ Алег Дук:

- У гэтым відэарэпартажы, скажам так, неабавязкова патрэбны каментары – па-першае, да роліка пададзены тэкст, па-другое, тыя словы, якія патрэбныя, яны ёсць. А па-трэцяе, факты парушэння ў роліку паказаныя выразна і красамоўна, якія гавораць самі за сябе.

Мэта размяшчэння такога кшталту ролікаў, тлумачыць Алег Дук, з аднаго боку, паказаць, якія ёсць кіроўцы, магчымыя парушэнні, а таксама размяшчаць парушальнікаў, “каб іншым непанадна было”.

Алег Дук не выключае, што відэа парушэнняў, дасланае наведнікамі сайту Гродзенскай ДАІ, таксама можа змяшчацца – аднак папярэдне відэа ўважліва разгледзяць, ці можа быць выкладзенае на афіцыйны сайт.

 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сайт гродзенскай ДАІ увёў новы раздзел, дзе можна будзе паглядзець відэа з выпадкаў парушэнняў, зафіксаваных супрацоўнікамі гродзенскай ДАІ з дапамогай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Авто)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика