Чыноўнікам прапануюць набыць BMW X5, астатнім — аўтасмецце. 21.by

Чыноўнікам прапануюць набыць BMW X5, астатнім — аўтасмецце

25.10.2011 02:00 — Новости Авто |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чыноўнікам прапануюць набыць BMW X5, астатнім — аўтасмецце


Ва Уруччы, на ўскрайку Мінска, фактычна ў лесе схавалася аўтастаянка, дзе прадаюцца канфіскаваныя аўто. Еўрарадыё праверыла, што, каму і па якой цане там можна набыць.

Стаянка дзеліцца на дзве часткі. На першай, дзе, здаецца, сабрана кінутае аўталамачча з бліжэйшых двароў, можа хадзіць хто заўгодна. І, як высветлілася, спрабаваць нешта сабе выбраць з гэтага аўтасмецця. Нават дзіўна, што такім можа гандляваць Упраўленне справамі кіраўніка краіны.
 
 

А вось у другой частцы, за яшчэ аднымі жалезнымі варотамі, вока пакласці ёсць на што. Але, прабегшыся па зайздросным чорным “бумерам” Х5, “аўдзюхам” ды “вольвам”, позірк спыняецца на шыльдзе, якая сведчыць: гэта ўсё не для простага чалавека.
 
 

“Транспартныя сродкі для далейшых прапаноў у адпаведнасці з заяўкамі дзяржаўных органаў і дзяржаўных арганізацый”, — здзіўлена чытаю, пераводзячы вочы са слоў “дзяржаўныя органы” на шыкоўныя “бумеры”, і кіруюся да спецыялістаў па продажы.

Еўрарадыё: “А вось гэтыя машыны, якія нібыта для...”

Спецыялісты: “Не нібыта, а — для!”

Еўрарадыё: “Калі гэтыя машыны доўга пастаяць і ніхто з “для” імі не зацікавіцца, яны могуць быць выстаўленыя на продаж для простых людзей?”

Спецыялісты: “Такое не часта здараецца, але бывае, што яны пераходзяць у свабодны продаж”.

Еўрарадыё: “А як гэты момант можна злавіць?”

Спецыялісты: “Чакаць, хадзіць, глядзець, бо мы і самі не ведаем, калі гэта адбудзецца. Гэта рашэнне прымаецца ў вышэйстаячай арганізацыі”.

Еўрарадыё: “А паколькі вы належыце Упраўленню справамі, то гэта адтуль ідзе?”

Спецыялісты: “Ну, груба кажучы — так”.

Еўрарадыё: “А кошт мяняецца, калі машына пераходзіць адтуль сюды?”

Спецыялісты: “Калі машыны выходзяць адтуль, то кошты, у прынцыпе, застаюцца тыя ж. Дарэчы, тыя машыны, якія даўно стаяць, на іх кошты ўжо памяняліся — ацэненыя яны былі па іншым курсе еўра і зараз “даацанілі” да рэальнага курса. У два разы машыны, фактычна, даражэйшыя сталі. Ацэньваюцца яны ацэншчыкам-экспертам у еўра, але ўсё адно пералічваюцца паводле фактычнага курса”.

Кошты на аўто за двайным плотам вісяць навідавоку. Да прыкладу, BMW X5 2008 года сёння каштуе 254 мільёны 545 тысяч 200 рублёў. Паводле цяперашняга курса Нацбанка атрымліваецца, што гэтае аўто абыйдзецца дзяржустанове ў 21 400 еўра. Дарэчы, дакладна такі ж “бумер” на рынку каштуе каля 40 тысяч еўра.
 
Падыходжу да хлопцаў, якія хутка прабегліся ля “аўто для ўсіх” і з сумам зазіраюць за другое кола агароджы.

Еўрарадыё: “Якое ў вас уражанне ад таго, што прыватным асобам прапаноўваецца?”

Пакупнікі: “Тое, што для прыватных асоб, не вартае ўвагі абсалютна!”
 

Еўрарадыё: “А з таго, што за варотамі, прыгледзелі б самі што-небудзь?”

Пакупнікі: “Вядома! Толькі запусці нас туды! Мы ўжо прыгледзелі сабе нават, хоць яно ўсё і за варотамі”.

Але прызналіся, што наведвацца сюды штодня ў надзеі злавіць, калі “іх” машыну выставяць на агульны продаж, не будуць. А на пытанне, навошта, на іх погляд, такія машыны чыноўнікам дзяржорганаў, нават адказваць не сталі.
 
 
Фота: Змітра Лукашука
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва Уруччы, на ўскрайку Мінска, фактычна ў лесе схавалася аўтастаянка, дзе прадаюцца канфіскаваныя аўто. Еўрарадыё праверыла, што, каму і па якой цане там можна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Авто)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика