Цэны на новыя аўто не павінны перавысіць узровень краін-суседак па Мытным саюзе. 21.by

Цэны на новыя аўто не павінны перавысіць узровень краін-суседак па Мытным саюзе

09.12.2011 09:10 — Новости Авто |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цэны на новыя аўто не павінны перавысіць узровень краін-суседак па Мытным саюзе


На мінулым тыдні холдынг "Атлант-М" у Беларусі распаўсюдзіў каментарый гендырэктара кампаніі Сяргея Самойлы аб чутках наконт адмены Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 546 ад 24 лістапада 2005 года "Аб некаторых пытаннях падаткаабкладання транспартных сродкаў". Прадстаўнік аўтамабільнага дылера выказаў занепакоенасць магчымым увядзеннем падатку на дабаўленую вартасць для аўтамабіляў, што ўвозяць на тэрыторыю Беларусі, які тым самым указам адмяняўся. Карэспандэнт "Звязды", зацікавіўшыся, паспрабаваў разабрацца ў гэтым пытанні.

"Гэты падатак... з'яўляецца, па сутнасці, дадатковым падаткам са спажыўца"

"Сітуацыя складваецца не зусім нармальная: да новага года застаўся ўсяго месяц, а да гэтага часу ні афіцыйныя дылеры, ні кліенты не ведаюць умоў падаткаабкладання са студзеня 2012 года. А яны могуць істотна паўплываць на рознічную цану аўтамабіляў", — кажа ў сваім каментарыі Сяргей Самойла. Ён лічыць верагодным увядзенне з 1 студзеня будучага года ПДВ, які будзе выплачвацца пры ўвозе аўтамабіляў на тэрыторыю нашай краіны: "Гэты падатак дзейнічае зараз у Расіі, з'яўляючыся, па сутнасці, дадатковым падаткам са спажыўца, бо яго велічыня закладваецца ў цану аўтамабіля". На думку дырэктара холдынга, усе імпартныя аўтамабілі (і новыя, і патрыманыя), якія завезены юрыдычнымі асобамі, з 1 студзеня 2012 года падаражэюць на 16-20%. Пры гэтым не будзе мець ніякага значэння, калі завезены аўтамабіль: да 1 студзеня ці пасля — бо ПДВ будзе разлічвацца на дату продажу аўтамабіля кліенту. Таксама прадстаўнік дылера звяртае ўвагу на тое, што ПДВ будзе налічацца на поўны кошт аўтамабіля, ужо павялічаны праз імпартныя пошліны: "Такім чынам, аўтамабілі, і якія знаходзяцца зараз на складах дылераў, і якія замоўлены ў вытворчасць, з 1 студзеня аўтаматычна падаражэюць на велічыню ПДВ".

Невялікае зніжэнне цэн на новыя аўтамабілі, лічыць Сяргей Самойла, можа адбыцца ў сярэдзіне 2012-га: "Верагодна, уступленне Расіі ў СГА (Сусветная гандлёвая арганізацыя. — Аўт.) прывядзе, прыкладна ў другім квартале 2012 года, да карэкціроўкі Адзінага мытнага тарыфу ў Мытным саюзе, і стаўкі імпартных пошлін для новых легкавых аўтамабіляў зменшацца з 30% да 25%".

Указ будзе не адменены, а скарэктаваны

Па афіцыйныя тлумачэнні я звярнуўся ў Міністэрства фінансаў Беларусі. Там мне паведамілі, што сапраўды падрыхтаваны праект Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2005 года №546 і ад 4 красавіка 2009 года №175". Ён прадугледжвае карэкціроўку ўмоў абкладання падаткам на дабаўленую вартасць легкавых аўтамабіляў, якія ўвозяцца на тэрыторыю Беларусі з мэтай далейшай рэалізацыі.

У прыватнасці, плануецца адмяніць дзеючае вызваленне па ПДВ у адносінах да легкавых аўтамабіляў, якія ўвозяцца ў нашу краіну арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Пры гэтым з улікам асаблівасцяў заліковай сістэмы збору ПДВ, пры рэалізацыі такіх аўтамабіляў на ўнутраным рынку дадзены падатак будзе выплачвацца з іх поўнага кошту, а не з розніцы паміж цаной куплі і цаной продажу, як гэта адбываецца зараз.

Змяненні выкліканы выраўноўваннем умоў у Мытным саюзе

З прыняццем гэтых змяненняў у Беларусі будзе ўстаноўлены парадак набыцця легкавых аўтамабіляў, аналагічны таму, які прымяняецца ў Расіі і Казахстане. Іншымі словамі, будуць створаны роўныя ўмовы ўвозу і рэалізацыі машын на ўсёй тэрыторыі Мытнага саюза. Акрамя таго, будуць выраўнены ўмовы ўвозу легкавых аўтамабіляў паміж дылерамі, што займаюцца іх продажам, і фізічнымі асобамі, якія для асабістых мэт могуць везці аўтамабіль самастойна. Зараз да апошніх (менавіта праз тое, што яны не з'яўляюцца плацельшчыкамі ПДВ і акцызаў) пры ўвозе аўто прымяняюцца больш высокія стаўкі мытных плацяжоў, розніца па якіх у параўнанні з дылерамі можа дасягаць — у залежнасці ад кошту аўто і года выпуску — ад 5 да 50 і больш працэнтаў.

Змяненні не закрануць патрыманыя аўто

Прапануецца захаваць дзеючае вызваленне ад акцызаў аўтамабіляў, якія ўвозяцца арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі для камерцыйных мэт. Таксама збіраюцца захаваць без змяненняў устаноўлены парадак збору ПДВ у адносінах да аўтамабіляў, якія дылеры набываюць у грамадзян на тэрыторыі Беларусі для далейшага перапродажу, — падатак будзе вылічацца і выплачвацца з розніцы паміж цаной куплі і цаной продажу, што не паўплывае на цэнавыя прапановы рынку патрыманых аўтамабіляў.

Не больш, чым у суседзяў па МС

Карэкціроўка ўказа датычыцца рынку легкавых аўтамабіляў, якія ўвозяцца ў Беларусь для далейшага перапродажу. Часцей за ўсё — гэта новыя машыны. Тэарэтычна, лічаць у Мінфіне, іх цана можа вырасці. Але заявы аб яе росце на памер стаўкі ПДВ не зусім карэктны, бо адначасова павінен улічвацца шэраг фактараў — цэны, па якім дылеры набываюць аўтамабілі ў вытворцаў; непасрэдна памер іх узнагароджання за аўтамабілі, якія рэалізуюцца з падатковымі льготамі; узровень цэн у краінах Мытнага саюза і іншыя. У любым выпадку, цэны на аўтамабілі не павінны перавысіць узровень краін-партнёрак па Мытным саюзе. Міністэрства фінансаў таксама звяртае ўвагу на тое, што прыняцце такога рашэння не паўплывае на інтарэсы большасці грамадзян, бо сярэднетэрміновы попыт на легкавыя аўтамабілі будзе задавальняцца за кошт вялікай колькасці транспартных сродкаў, якія былі завезены на тэрыторыю рэспублікі ў 2010-м і першым паўгоддзі 2011 года. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мінулым тыдні холдынг "Атлант-М" у Беларусі распаўсюдзіў каментарый гендырэктара кампаніі Сяргея Самойлы аб чутках наконт адмены Указа Прэзідэнта Рэспублікі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Авто)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика