Як спыніць лётаючыя машыны?
10.01.2012 17:52
—
Новости Авто
|
Як спыніць лётаючыя машыны? П'янага кіроўцу, які сядзеў за рулём "БМВ-525", не спынілі нават стрэлы. "Пасля недоўгачасовай гутаркі з інспектарам ДПС 19-гадовы ліхач націснуў на педаль газу і панёсся ў бок мікрараёна "Серабранка", — распавядае прэс-афіцэр Ленінскага РАУС Мінска. — Для спынення ўцекача міліцыянтам давялося ўжыць табельную зброю, але нават на пашкоджаных колах малады чалавек прадоўжыў язду, абарваць якую ўдалося толькі з дапамогай дадатковых экіпажаў ДАІ".
Гэта толькі адзін гучны факт з апошніх зводак Дзяржаўтаінспекцыі. Мяркуючы па навінах аб ДТЗ са страшнымі падрабязнасцямі, аварый стала больш. Хто ў гэтым вінаваты? Ці варта сёння рабіць яшчэ больш жорсткімі Правілы дарожнага руху? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні разам з экспертамі, якія маюць немалы вадзіцельскі стаж, шукала сеткавая газета "Тут і цяпер". "Машына не ехала, а ляцела!" Інспектар аддзела па агітацыі і прапагандзе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама маёр міліцыі Вячаслаў Ліпень лічыць, што многія вадзіцелі проста расслабіліся за рулём і не выконваюць элементарныя правілы дарожнага руху. — На мой погляд, ні перавод гадзіннікаў, ні ўмовы надвор'я на колькасць аварый моцна не ўплываюць, — выказвае сваё меркаванне супрацоўнік ДАІ. — Проста кульгае дысцыплінаванасць удзельнікаў дарожнага руху. — За некалькі дзён здарылася адразу тры аварыі з удзелам БМВ. Напрыклад, на праспекце Незалежнасці БМВ урэзалася ў агароджу падземнага пераходу і загарэлася. — Відавочцы кажуць, што гэтая машына не ехала, а ляцела. Зноў жа, гэта сведчыць аб тым, што нашы вадзіцелі не хочуць выконваць хуткасныя рэжымы, якія ўстанаўліваюцца не проста таму, што камусьці так захацелася, а з улікам інтэнсіўнасці руху, аналізу аварыйнасці на тым ці іншым участку дарогі. — У апошні час часцяком здараюцца і наезды на пешаходаў... — Многія кіроўцы лічаць, што заўсёды будуць ездзіць толькі на аўто і самі пешаходамі ніколі не стануць, таму і адбываюцца аварыі. Няма паразумення паміж кіроўцамі і пешаходамі. Вось у мяне быў выпадак, калі я працаваў інспектарам ДПС. Аднаго пешахода не прапусцілі на пераходзе, я склаў адміністрацыйны пратакол на вадзіцеля і яшчэ 10 хвілін слухаў лекцыю ад гэтага пешахода аб тым, якія ў нас дрэнныя кіроўцы. А ўвечары на тым жа самым пешаходным пераходзе спыніў аўтамабіль, які таксама не прапусціў пешахода, і за рулём быў той самы чалавек, які мне лекцыю чытаў! — Мяне саму амаль год назад аштрафавалі якраз з-за пешахода. Скажу шчыра: пасля штрафу i запiсу ў талон стала больш уважлівай за рулём, а пешаходаў цяпер прапускаю дзе трэба і дзе не трэба. Дарэчы, ёсць меркаванне, што штрафы за парушэнне ПДР варта было б павялічыць... — Я думаю, узмацненне ні да чаго не прывядзе. На кагосьці штрафы будуць дзейнічаць, кагосьці яны прымусяць перайсці на хлеб і ваду, калі парушэнні будуць мець месца. А іншыя як парушалі, так і будуць парушаць. Я лічу так: калі да кожнага чалавека дойдзе, што трэба быць культурным за рулём, выконваць правілы дарожнага руху, тады ў нас і будзе парадак на дарогах. Як стаць культурным? Вадзіцельскі стаж экс-прарэктара Белдзяржуніверсітэта кандыдата хімічных навук Анатоля Паўлава складае больш за сорак гадоў. Анатоль Васільевіч лічыць, што беды на дарогах — па прычыне адсутнасці элементарнай культуры ў людзей. — Няма культуры ў грамадстве — няма культуры і на дарогах, — лічыць Паўлаў. — На мой погляд, гэта ўзаемазвязаныя рэчы, і забаронамі гэтую праблему не вырашыш. Для таго, каб дамагчыся нейкіх вынікаў, трэба павышаць культуру ў грамадстве. Я лічу, што міліцэйскае начальства, брутальна разганяючы акцыі мірных грамадзян, сваімі ўласнымі рукамі руйнуе культуру ўзаемаадносін паміж людзьмі, прыўносіць у грамадства агрэсію. Я за рулём ужо сорак з лішнім гадоў. Памятаю, як у канцы 80-х першы раз паехаў з жонкай на Кубань. Думаў, што з Харкава не выеду — усе вакол падразалі адно аднаго, ехалі праз трамвайныя шляхі. Я да такога быў нязвыклы, таму што ў Мінску ў той час праезд на чырвонае святло быў сапраўдным надзвычайным здарэннем. А сёння гэта звыклая справа. І жадаючых праскочыць на мігаючы зялёны ці жоўты таксама хапае. Да апошняга будуць ляцець! А гэта таксама непавага да тых, каму ўжо гарыць зялёны. А штрафы многім, прабачце, да аднаго месца. Таму я думаю, што павелічэнне штрафаў або ўзмацненне жорсткасці правіл дарожнага руху —гэта не выйсце. Вось мне якраз нядаўна прыяцель распавядаў прыклад з жыцця звычайнай нямецкай сям'і: хлопчыку 10 гадоў, ён сеў на задняе сядзенне і пакуль не прышпіліўся рэменем бяспекі, казаў бацькам, што нельга ехаць. А ў нас? Некаторыя бацькі не толькі самі не прышпільваюцца, але і дзяцей возяць без спецыяльных аўтакрэслаў. Ці яшчэ прыклад. Мы ехалі ў Францыі на таксі па аўтабане, дзе стаіць абмежавальнік хуткасці 140. На дарозе нікога. Таксіст як паставіў "круіз" на 139 км, так і ідзе. І адзін наш пасажыр пытаецца: а чаму вы не паддадзіце газку? Кіроўца адказаў проста: нельга. У яго гэта на падсвядомым узроўні закладзена, яго так выхавалі. Благія кіроўцы, вядома, ёсць у кожнай краіне, але ў нас у апошні час гэта становіцца масавай з'явай. Правілы руху вучыць трэба яшчэ ў школе! Папулярная спявачка Ларыса Грыбалёва на дарозе заўсёды прапускае тых, хто занадта спяшаецца. — Мне здаецца, людзі проста больш нервовымі сталі, таму і на дарогах такая нервовая абстаноўка, — кажа Ларыса. — Мусіць, трэба часцей усім нам нагадваць, што трэба паважаць адно аднаго, за рулём у тым ліку. Я заўсёды імкнуся прапусціць — нікуды я не спазнюся з-за адной-дзвюх машын, якія будуць ехаць наперадзе. А ўсе вакол намагаюцца кудысьці паспець... Трэба больш увагі ўдзяляць і пешаходам, якія выскокваюць на праезную частку незразумела адкуль, а яшчэ павялічыць штрафы, каб яны былі сапраўды дзейснай мерай. Я, напрыклад, не часта чую, што кагосьці аштрафавалі за тое, што ў неналежным месцы перайшоў дарогу. На мой погляд, Правілы дарожнага руху павінен вывучаць любы чалавек, і здаваць экзамен, нават калі ён ходзіць пешшу і ніколі не сядзе за руль. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
П'янага кіроўцу, які сядзеў за рулём "БМВ-525", не спынілі нават стрэлы. "Пасля недоўгачасовай гутаркі з інспектарам ДПС 19-гадовы ліхач націснуў на педаль газу і...
|
|