У Ляхавічах шукаюць вадзіцеля, які збіў пешахода
26.01.2012 14:28
—
Новости Авто
|
У Ляхавічах шукаюць вадзіцеля, які збіў пешахода У вытворчасці следчай групы Ляхавіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь знаходзяцца матэрыялы крымінальнай справы, узбуджанай 31.12.2011 года па прыкметах саставу злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 317 КК РБ у адносінах неўстаноўленага вадзіцеля, які кіраваў неўстаноўленым транспартным сродкам 31 снежня 2011 года ў перыяд з 19 гадзін 20 мінут да 20 гадзін 10 мінут і, рухаючыся па аўтадарозе Рачканы - Пашкоўцы ў накірунку в. Пашкоўцы Ляхавіцкага раёна, на 5 км вышэйуказанай дарогі здзейсніў наезд на жыхара в. Пашкоўцы, пасля чаго ўцёк з месца дарожна-транспартнага здарэння.
У выніку ДТЗ пешаходу былі нанесены цяжкія цялесныя пашкоджанні, ад якіх ён памёр на месцы ДТЗ. Просьба да відавочцаў данага ДТЗ, а таксама асоб, якія валодаюць інфармацыяй аб транспартным здарэнні і вадзіцелі, што ўчыніў ДТЗ, аказаць дапамогу следству і паведаміць гэту інфармацыю па тэлефонах: 2-11-87, 2-17-48, 2-11-70 або 102. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вытворчасці следчай групы Ляхавіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь знаходзяцца матэрыялы крымінальнай справы, узбуджанай 31.12.2011 года... |
|