У Беларусь гоняць крадзеныя машыны класа "люкс". 21.by

У Беларусь гоняць крадзеныя машыны класа "люкс"

26.02.2012 15:26 — Новости Авто |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусь гоняць крадзеныя машыны класа "люкс"

Радыё Свабода
Летась кантрабанда крадзеных аўтамабіляў ў Беларусь і памежныя з ёй краіны на ўсходзе істотна павялічылася, піша нямецкае выданне Mitteldeutsche Zeitung.

Трывогу б’юць польскія памежнікі. Так супрацоўнікі памежнай службы ў Падляшшы летась спынілі перавозку 144-х кантрабандных аўтамабіляў, што на траціну болей, чым у 2010 годзе. Асаблівасць леташняга нелегальнага бізнэсу ў тым, што сярод кантрабанды было шмат аўто класа "люкс", некаторыя партыі затрыманых машын каштавалі да трох мільёнаў еўра.

Як лічаць эксперты, усё гэта статыстыка выбарковага кантролю на ўсходнепольскім памежжы. Што да надзейнага сістэмнага міжнароднага дагляду, то яго ўвогуле няма, а таму сапраўдная лічба крадзеных машын істотна вышэйшая.

Згодна са звесткамі нямецкай крымінальнай паліцыі, леташняя колькасць крадзеных аўтамабіляў у ФРГ была некалькі вышэйшай за пазалеташнюю. Пад канец першага дзесяцігодздзя 2000-х крадзёж аўтамабіляў у Нямеччыне ўвогуле знізіўся на 80% у параўнаньні з 1990-мі. Тым часам, большасць зафіксаваных у Падляшшы кантрабандных аўтамабіляў вязуцца перагоншчыкамі з краінаў Заходняй Еўропы, галоўным чынам з Нямеччыны.

Як мяркуе адзін з кіраўнікоў усходнепольскай памежнай службы Лешэк Чэх, "існуе шмат доказаў таго, што гэтая тэндэнцыя будзе працягвацца". Ужо сёлета напачатку лютага на ПКП у Падляшшы быў арыштаваны Mercedes коштам у 80 тысяч еўра, які гналі з Італіі ў Беларусь.

Паводле памежнікаў, у большасці выпадкаў размова ідзе пра так званы "заказны крадзёж". Галоўныя краіны-заказчыкі – Беларусь, Расея, Украіна ды Літва.

Што да Польшчы, то яна зяўляецца транзітнай краінай гэтага крымінальнага бізнэсу. Паводле адказнага супрацоўніка службы польскай крымінальнай паліцыі ў барацьбе з арганізаванай злачыннасцю палкоўніка Марка Дыяша, сучасныя аўтамабільныя злодзеі тэхнічна вельмі добра аснашчаныя. З дапамогай спадарожнікавых тэхналогій ім удаецца фіксаваць месцазнаходжанне паліцэйскіх машын.
 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась кантрабанда крадзеных аўтамабіляў ў Беларусь і памежныя з ёй краіны на ўсходзе істотна павялічылася, піша нямецкае выданне Mitteldeutsche Zeitung. Трывогу б’юць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Авто)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика