Паважаныя работнікі сродкаў масавай інфармацыі і сувязі!. 21.by

Паважаныя работнікі сродкаў масавай інфармацыі і сувязі!

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Без названия (4)

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійнымі святамі — Днём друку, Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі!

Гэтыя даты аб’ядноўваюць людзей мноства прафесій, але аднаго паклікання — забяспечваць адзіную інфармацыйную прастору Рэспублікі Беларусь. Сучаснае грамадства немагчыма ўявіць без газет і часопісаў, штодзённага тэлерадыёвяшчання, найноўшых сістэм камунікацыі. Дзякуючы вашай штодзённай працы вы ажыццяўляеце сувязь органаў дзяржаўнай улады і мясцовага самакіравання з насельніцтвам, несяце грамадзянам важную і патрэбную інфармацыю, якая дазваляе арыентавацца ў сучасных умовах.

Паважаныя сябры! Мы вам удзячны за прафесіяналізм, пачуццё адказнасці, нераўнадушныя адносіны да справы. Спадзяёмся, што і ў далейшым вы будзеце паспяхова спраўляцца з пастаўленымі задачамі, павышаць якасць і культуру абслугоўвання насельніцтва.

Жадаем вам сямейнага шчасця, моцнага здароўя і новых творчых здзяйсненняў. Няхай ваша жыццё будзе напоўнена светлымі днямі, а на шляху сустракаюцца добрыя і шчырыя людзі.

 

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Д. М. Ламака.

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў  У. С. Шпец.

Без названия (5)

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости о Коронавирусе)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика