«Славянскі базар у Віцебску» пройдзе з 16 па 20 ліпеня. 21.by

«Славянскі базар у Віцебску» пройдзе з 16 па 20 ліпеня

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

000027_1592398507_88634_big

XXIX Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе з 16 па 20 ліпеня, паведаміў сёння журналістам міністр культуры Юрый Бондар, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«XXIX Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе з 16 па 20 ліпеня ў новым фармаце. У яго ёсць усе шанцы стаць адным з самых маштабных open-air фестываляў, — расказаў Юрый Бондар. — У гэтым годзе фестываль стане бліжэй да свайго гледача, выйдзе з закрытых залаў на адкрытую прастору. У гэтым асаблівасць арганізацыйнай мадэлі фестывалю бягучага года».

Міністр адзначыў, што свята мастацтва і дружбы «Славянскі базар у Віцебску» — равеснік суверэннай незалежнай Беларусі. «За гэтыя гады ён стаў візітнай карткай нашай краіны, жамчужынай міжнароднага фестывальнага руху і своеасаблівым культурным брэндам Беларусі. Нагадаю, лозунг фестывалю «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення» — гэта жыццесцвярджальная ідэя, якая закладзена ў канцэпцыю «Славянскага базару» ў год яго заснавання і сёння з’яўляецца вельмі актуальнай і сучаснай. Фестываль ярка і самабытна прапагандуе сучасную і традыцыйную культуру Беларусі на міжнародным узроўні, паспяхова выконваючы важную місію захавання адзінай творчай прасторы славянскіх народаў», — сказаў ён.

Юрый Бондар дадаў, што за мінулыя гады геаграфія фестывалю ахапіла пяць кантынентаў і 75 краін. «На фестывалі пабывалі дзясяткі тысяч лепшых прадстаўнікоў славянскай і сусветнай культуры», — падкрэсліў міністр.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости о Коронавирусе)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика