На варце закона — калектыў пракуратуры Шаркаўшчынскага раёна. 21.by

На варце закона — калектыў пракуратуры Шаркаўшчынскага раёна

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

работнікі пракуратуры Шаркаўшчынскага раёна: Аляксандр Свяцкі, Міхаіл Кучэрын і Андрэй Вецюгоў (злева направа)

работнікі пракуратуры Шаркаўшчынскага раёна: Аляксандр Свяцкі, Міхаіл Кучэрын і Андрэй Вецюгоў (злева направа)

Сёння работнікі пракуратуры нашай краіны адзначаюць сваё прафесійнае свята ў 25-ы раз. Увогуле ж, беларускай пракуратуры 98 год. 26 чэрвеня 1922 года на трэцяй сесіі ЦВК БССР было прынята Палажэнне аб пракурорскім наглядзе.

Амаль за 100-гадовую гісторыю свайго існавання пракуратура заўсёды была і застаецца галоўным праваахоўным органам дзяржавы. Невялікі калектыў работнікаў пракуратуры Шаркаўшчынскага раёна выконвае шэраг разнастайных задач, асноўнай з якіх з’яўляецца нагляд за выкананнем законаў усімі суб’ектамі на тэрыторыі раёна. У прыватнасці — гэта кантроль за адпаведнасцю заканадаўству дзейнасці Шаркаўшчынскага РАУС і раённага аддзела Следчага камітэта, выяўленне і прафілактыка карупцыі, абарона эканамічных інтарэсаў дзяржавы, праца са зваротамі грамадзян і іншае.

Калектыў пракуратуры Шаркаўшчынскага раёна ўзначальвае Андрэй Барысавіч Вецюгоў. Разам з ім працуюць намеснік пракурора Аляксандр Паўлавіч Свяцкі, памочнік пракурора Міхаіл Алегавіч Кучэрын.

Эфектыўная і зладжаная работа калектыву супрацоўнікаў пракуратуры раёна залежыць і ад людзей, якія ажыццяўляюць тэхнічнае забеспячэнне пракурорскай дзейнасці. Да іх ліку адносяцца загадчык канцэлярыі Вера Генадзьеўна Рабіза, вадзіцель Мікалай Канстанцінавіч Рабіза. За парадкам і чысцінёй сочыць Рыта Ігнацьеўна Ліпская. Яна ж з’яўляецца і кур’ерам.

Выніковасць работы праваахоўных органаў па выяўленні злачынстваў карупцыйнай накіраванасці па лініі барацьбы з эканамічнымі злачынствамі павялічваецца. Тут, несумненна, прысутнічае фактар непазбежнасці пакарання.

— У мінулыя гады трывалы падмурак паспяховай работы пракуратуры Шаркаўшчынскага раёна заклалі яе супрацоўнікі, — кажа Андрэй Барысавіч. — Гэта былыя пракурор Зыгмунд Сігізмундавіч Стацэвіч, памочнік пракурора Лена Казіміраўна Драгель, следчы Уладзімір Сямёнавіч Байданаў і іншыя ветэраны нашай службы, якія цяпер знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Віншую сваіх калег з прафесійным святам — Днём работнікаў пракуратуры. Зычу ўсім трывалага здароўя, дабрабыту і ладу ў сем’ях, поспехаў у працы і ў асабістым жыцці!

Сяргей РАЙЧОНАК.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости о Коронавирусе)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика