Фота-квэст-гульня “Падарожжа па Шаркаў-Градзе”. 21.by

Фота-квэст-гульня “Падарожжа па Шаркаў-Градзе”

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

123 (Копировать)Ва ўмовах складанай эпідэміялагічнай сітуацыі масавыя мерапрыемствы ў цяперашні момант абмежаваныя. Тым не менш, спецыялісты ўстаноў культуры шукаюць з гэтага выйсце і скарыстоўваюць сучасныя сродкі сувязі, каб працаваць з рознымі катэгорыямі насельніцтва ў рэжыме анлайн.
Не выключэннем стала і дзіцячая бібліятэка гарадскога пасёлка. Бібліятэкар Людміла Казіцкая распрацавала сцэнарый фота-квэст-гульні “Падарожжа па Шаркаў-Градзе”. Сэнс яе такі. Пяць удзельніц, а гэта вучаніцы сярэдняй школы № 1 Вікторыя Баговіч, Улада Пінчук, Вераніка Васільева, Анастасія Васільева і Ірына Дземідовіч, згодна са сцэнарыям мерапрыемства атрымалі канверты з пытаннямі. Кожнай з дзяўчат трэба было ўважліва прачытаць заданне і адправіцца на вызначаныя вуліцы і завулкі гарадскога пасёлка, каб знайсці тыя або іншыя архітэктурныя збудаванні, помнікі, малыя архітэктурныя кампазіцыі і сфатаграфаваць іх. І не проста сфатаграфаваць, а зрабіць гэта найлепшым чынам. Каб адлюстраванне ў фотакамеры смартфона перадала воку гледача сэнс кампазіцыі, аб’екта.
Удзельніцам, адказаўшы правільна на пытанні, якія знаходзіліся ў канвертах, трэба было сфатаграфаваць помнікі Канстанціну Жданаву і Раману Кудрыну, будынкі праваслаўных храмаў і іншыя аб’екты, Кожная з іх выдатна справілася з заданнем. Дзяўчаты па-свойму фатаграфавалі аб’екты, падбіраючы лепшы ракурс.
Дарэчы, фотаздымкі былі апублікаваны на сайце Шаркаўшчынскай ЦБС. Яго наведвальнікі маглі да 30 чэрвеня прагаласаваць за лепшую працу ўдзельніц. Журы падвядзе вынікі конкурсу, а ўзнагароджванне пераможцаў пройдзе ў верасні.
Сяргей РАЙЧОНАК.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости о Коронавирусе)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика