Прыём грамадзян у Шаркаўшчынскім райвыканкаме правёў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Сергяенка. 21.by

Прыём грамадзян у Шаркаўшчынскім райвыканкаме правёў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Сергяенка

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_1425

«Трэба ісці насустрач праблемам грамадзян” — такую думку выказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Сергяенка, калі праводзіў выязны прыём грамадзян і юрыдычных асоб у вялікай зале Шаркаўшчынскага райвыканкама 8 ліпеня.
Да чыноўніка ў той дзень звярнулася больш за 10 чалавек. Кожнага, хто прыйшоў на прыём, хвалююць тыя або іншыя пытанні, жыццёвыя праблемы. Напрыклад, наш земляк, ураджэнец аг. Лужкі Анатолій Садоўскі, які цяпер пражывае ў Мінску, звярнуўся да Ігара Пятровіча з просьбай аказаць дапамогу ў дадатковым фінансаванні для дзейнасці ТАА “Шаркаўшчынскі домабудаўнічы камбінат”. Мужчына плануе заняцца зборкай жылых дамоў у нашым гарадскім пасёлку, але на дадзены момант сутыкнуўся з некаторымі цяжкасцямі ў рэалізацыі сваіх планаў. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь падкрэсліў, што справа гэта вельмі добрая, тым больш, што задумка дазволіць стварыць не толькі новае прадпрыемства ў нашым райцэнтры, але і адкрыць працоўныя месцы для шаркаўчан. Ігар Пятровіч абяцаў аказаць садзейнічанне ў рэалізацыі праекта.
Жыхара вёскі Сталіца Сяргея Хаданёнка хвалюе стан гравійнай дарогі ў напрамку ад аг. Германавічы да в. Прамяны. Мясцовыя жыхары хацелі б, каб тут быў пакладзены асфальт. Але такая сур’ёзная справа не можа быць вырашана ў хуткім часе. На гэта патрабуюцца немалыя грашовыя сродкі. Магчыма, што ў будучым тут будзе асфальта-бетоннае пакрыццё. Дадзенае пытанне патрабуе дэталёвага абмеркавання.
Аналагічнае пытанне хвалюе і жыхарку аг. Вялікае Сяло Таццяну Цімафееву. У жанчыны родныя і блізкія людзі пахаваныя на могілках в. Старое Сяло, а вось магчымасці даехаць да іх практычна няма з-за бездаражы. Старшыня райвыканкама Дзмітрый Ламака абяцаў дадзеную праблему вырашыць у самыя сціслыя тэрміны.
А вось удзельнік народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак” Міледзій Кукуць звярнуўся да Ігара Пятровіча з просьбай у дапамозе выдання кнігі пра свайго сына Сяргея, які ўжо шмат год жыве ў замежжы, але душой і сэрцам адчувае сябе на сваёй малой радзіме. Міледзій Мікалаевіч падарыў кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь некалькі зборнікаў твораў шаркаўшчынскіх пісьменнікаў і паэтаў.
Ігар Пятровіч Сергяенка ўважліва выслухаў усіх грамадзян, якія ў той дзень прыйшлі на прыём са сваімі пытаннямі. Чыноўнік падкрэсліў, што ў адзін момант нельга вырашыць усе праблемы. Але пайсці насустрач людзям трэба абавязкова. Менавіта на гэта і скіравана асноўная ўвага вертыкалі ўлады.
Сяргей РАЙЧОНАК.

 

IMG_1423 (Копировать) IMG_1426 (Копировать) IMG_1437 (Копировать) IMG_1438 (Копировать) IMG_1444 (Копировать)

IMG_1452 (Копировать)

IMG_1454 (Копировать) IMG_1457 (Копировать) IMG_1467 (Копировать) IMG_1471 (Копировать) IMG_1473 (Копировать) IMG_1477 (Копировать)

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости о Коронавирусе)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика