Лукашэнка: трэба забяспечыць раўнамернае развіццё краіны. 21.by

Лукашэнка: трэба забяспечыць раўнамернае развіццё краіны

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

000019_1594110855_89221_bigТрэба забяспечыць раўнамернае развіццё краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 7 ліпеня на сустрэчы з актывам горада Мінска, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Мінск — гэта горад асаблівы, візітная картка краіны, палітычны, эканамічны, навуковы, культурны цэнтр дзяржавы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, у першыя гады яго прэзідэнцтва парадак пачалі наводзіць менавіта са сталіцы. «Па сутнасці, ёю толькі і займаліся ў першыя гады. Рэсурсы, сілы, якія былі тады, — усё сюды ўкладвалася», — сказаў беларускі лідар.

«Толькі апошнім часам мы кінулі погляд на рэгіёны. З’явілася такая магчымасць. Праграма развіцця апорных гарадоў, сельскіх паселішчаў, трылогія Года малой радзімы, аддаём доўг вёсцы, раёнам. Сёння там найбольшае адставанне, і трэба забяспечыць раўнамернае развіццё краіны», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што размова ідзе ў тым ліку аб развіцці так званых неперспектыўных вёсак і хутароў. Ён заклікаў, каб і гараджане імкнуліся набыць сабе ўчастак зямлі за горадам.

«Добра, каб у кожнага гараджаніна быў свой кавалак зямлі. Гэта мы будзем падтрымліваць актыўна у будучай пяцігодцы. Не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло. Пандэмія нас абразуміла і тая невялікая паніка, якая прайшлася па краіне, — адзначыў беларускі лідар. — І мы зразумелі, што, у каго ёсць невялікі ўчастак, дача, гэта было выратаванне для старых. Змаглі і самі выехаць на выхадныя, і вывезці туды дзяцей».

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што ў сельскай мясцовасці ёсць вялікая колькасць свабодных участкаў. «Іх трэба перадаць ва ўласнасць нашым людзям за зусім сімвалічную цану. Такім чынам мы адродзім і неперспектыўныя вёсачкі, будзем развіваць малыя гарады, пасёлкі гарадскога тыпу, створым зручнасць для жыцця», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости о Коронавирусе)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика