У гаспадарках раёна пачалася ўборка рапсу. 21.by

У гаспадарках раёна пачалася ўборка рапсу

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Камбайнер Валерый Александровіч і вадзіцель Мікалай Пяткевіч з ААТ “Агратэхсэрвіс”

Камбайнер Валерый Александровіч і вадзіцель Мікалай Пяткевіч з ААТ “Агратэхсэрвіс”

Сёлета раней, чым у мінулым годзе, гаспадаркі раёна распачалі ўборку азімага рапсу. На палетках сельгаспрадпрыемстваў працуюць камбайны, бо трэба своечасова і без страт сабраць вырашчаны ўраджай гэтай каштоўнай культуры. А сёлета, дарэчы, рапс урадзіўся, дае добры намалот.
Не выключэннем стала і ААТ “Агратэхсэрвіс”, дзе дадзеная культура пасеяна на агульнай плошчы 389 гектараў. Першы камбайн на палеткі тут выйшаў 13 ліпеня, а вывеў яго Іван Александровіч. На наступны дзень да Івана далучыўся брат Валерый. Разам яны ўбіралі рапс на 34-гектарным полі за вёскай Болкалы.
— Камбайны да ўборачнай кампаніі мы падрыхтавалі як след, — кажа нам Валерый. — Тэхніка пакуль што не падводзіць. Спадзяёмся, што так будзе і далей. Да абедзеннага часу я намалаціў чатыры бункеры зерня, па ўсім бачна, што сёлета рапс вырас добры.
Як мы даведаліся ў галоўнага агранома гаспадаркі Леаніда Зубовіча, у сярэднім на круг камбайнеры намалочваюць па 16 цэнтнераў. Гэта пры тым, што сярэдні паказчык па раёне складае 13,6 цэнтнера з гектара. Усяго ж у гаспадарцы на ўборцы рапсу будуць задзейнічаны тры камбайны.
14 ліпеня вывелі сваю магутную тэхніку на ўборку азімага рапсу і механізатары ААТ “Буеўшчына”. Андрэй Пасны і Ігар Грайчонак на сваіх камбайнах КЗС-1218 у той дзень убралі першыя 30 гектараў, адправіўшы ў дзяржаўныя засекі 30 тон рапсу. Усяго ж у гаспадарцы гэта культура пасеяна на плошчы 228 гектараў. Астатнія сельгаспрадпрыемствы таксама актыўна ўключыліся ў працэс уборкі азімага рапсу.
Сяргей РАЙЧОНАК.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости о Коронавирусе)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика