У Шаркаўшчынскім раёне актыўна ідзе ўборка рапсу. 21.by

У Шаркаўшчынскім раёне актыўна ідзе ўборка рапсу

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

камбайнер ААТ “Даватарскі” Юрый Ардынскі

камбайнер ААТ “Даватарскі” Юрый Ардынскі

У актыўнай фазе цяпер ідуць работы па ўборцы азімага рапсу. Гаспадаркі раёна па максімуму выкарыстоўваюць пагодныя дні, каб своечасова і без страт убраць гэту каштоўную культуру.
У ААТ “Даватарскі” дадзенай справай, як і ў папярэднія гады, займаецца перадавы камбайнер Юрый Ардынскі на камбайне бельгійскай вытворчасці “New Holland”.
Усяго па гаспадарцы трэба ўбраць азімы рапс з плошчы 273 гектары. У першым аддзяленні ён расце на 150 гектарах. А дакладней будзе сказаць, што рос. Таму што літаральна за лічаныя дні гэту культуру змог убраць Юрый Ардынскі.
— Сёлета азімы рапс даў ураджайнасць 15-16 цэнтнераў з гектара, — кажа начальнік аддзялення Міхаіл Марозаў. — Гэта не благі паказчык, калі ўлічваць той факт, што ўмовы надвор’я ў канцы вясны і пачатку лета не вельмі спрыялі для яго росту.
У дзень нашага наведвання, 16 ліпеня, Юрый Ардынскі шчыраваў на 40-гектарным полі за вёскай Пятровічы.
— На мой погляд рапс добры, — выказаў сваё меркаванне перадавы камбайнер. — Убіраю яго пяты дзень. За чатыры папярэднія дні намалаціў 200 тон. Наперадзе яшчэ новыя палеткі з рапсам у іншых аддзяленнях гаспадаркі. Самае галоўнае, што тэхніка не падводзіць. На гэтым камбайне працую трэці сезон і цалкам задаволены тэхнікай. Паломак няма, страт зерня таксама няма.
На гутарку часу амаль не было. Юрый, як і іншыя камбайнеры і вадзіцелі, не марнуе дарэмна ніводнай хвіліны — праца хлебароба не можа прастойваць, трэба збіраць вырашчаны ўраджай.
— Звыш 18 цэнтнераў з гектара — такая ўраджайнасць азімага рапсу ў нашым сельгаспрадпрыемстве, — паведаміла нам галоўны аграном КУВСП имя Маркава Наталля Мацкевіч. — На некаторых участках палёў яна перавышала і 20 ц/га. А гэта вельмі выдатны паказчык. На ўборцы азімага рапсу задзейнічаны два камбайны, на якіх працуюць Дзмітрый Осіпаў і Віталій Замбжыцкі.

Камбайнер КУВСП імя Маркава Дзмітрый Осіпаў

Камбайнер КУВСП імя Маркава Дзмітрый Осіпаў

16 ліпеня Дзмітрый убіраў рапс ва ўрочышчы Цаліна, а Віталій каля вёскі Палялейкі. Абодва камбайнеры працавалі да самага змяркання, у кожнага быў добры настрой. Яно і вядома, бо ўраджайнасць высокая, намалоты выдатныя, а значыць, заробак у працаўнікоў сельскай нівы таксама будзе дастойны.
Сяргей РАЙЧОНАК.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости о Коронавирусе)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика