Источник материала:
Мікалай Манкевіч віншуе Наталлю Недзведзь
11 ліпеня ў Мінску прайшоў 13 з’езд Камуністычнай партыі Беларусі. Шаркаўшчынскі раён на ім прадстаўляў Міхаіл Марозаў. А 23 ліпеня адбылося чарговае пасяджэнне раённай арганізацыі КПБ пад старшынствам Мікалая Манкевіча.
На пасяджэнне была запрошана і выступіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Стома. Людміла Уладзіміраўна паведаміла пра тое, як у нашым раёне праходзіць падрыхтоўка да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Прысутным яна расказала пра дасягненні ў сацыяльным і эканамічным жыцці не толькі ў краіне, але і ў вобласці, нашым раёне.
Міхаіл Марозаў расказаў пра работу 13 з’езда КПБ, узгадаўшы пытанні, якія абмяркоўвалі дэлегаты на ім. Дарэчы, на з’ездзе было прынята рашэнне падтрымаць на выбарах дзеючую ўладу і цяперашняга Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнку. Асноўныя вытрымкі з пасяджэння з’езда прысутным зачытаў старшыня раённай арганізацыі КПБ Мікалай Манкевіч.
У канцы пасяджэння Мікалай Валянцінавіч ва ўрачыстай атмасферы павіншаваў з днём нараджэння члена раённай арганізацыі Кампартыі Беларусі Наталлю Недзведзь. Ён пажадаў жанчыне шчасця, здароўя, кар’ернага росту, сямейнага дабрабыту і ўручыў букет прыгожых кветак.
Сяргей РАЙЧОНАК.