Лукашэнка заяўляе пра безальтэрнатыўную ролю моцнай дзяржавы ў жыцці нацыі. 21.by

Лукашэнка заяўляе пра безальтэрнатыўную ролю моцнай дзяржавы ў жыцці нацыі

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

000019_1596533175_90149_bigЧарада беспрэцэдэнтных падзей дае падставу заявіць пра безальтэрнатыўную ролю моцнай дзяржавы ў жыцці нацыі. На гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу у Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«У жыцці кожнай дзяржавы і ўсяго свету ў цэлым часам адбываюцца падзеі, якія беспрэцэдэнтна ўплываюць на ход гісторыі. 2020 год з самага яго пачатку аказаўся напоўненым чарадой такіх падзей. І сёння яны даюць нам падставу заявіць пра безальтэрнатыўную ролю моцнай дзяржавы ў жыцці нацыі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што сотні тысяч жыццяў па ўсёй планеце забрала пандэмія, абваліліся цэны на нафту, вярнуўся глабальны эканамічны крызіс, свет накрыла хваля пратэстаў і ўзброеных канфліктаў, затрашчаў па швах Еўрасаюз. «І гэта толькі пачатак», — лічыць ён.

«Каб зразумець, што адбываецца з намі, трэба разумець, што адбываецца вакол нас. Свет глабалізуецца, ступень узаемазалежнасці паміж дзяржавамі няўхільна расце. Агульнасусветныя выклікі і пагрозы закранаюць абсалютна ўсе дзяржавы без выключэння, у тым ліку і нас. Нават калі прырода іх узнікнення і прычыны зарадзіліся за тысячы кіламетраў ад нашых беларускіх граніц», — заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што Беларусь знаходзіцца ў самым цэнтры Еўропы, з’яўляецца паўнацэнным удзельнікам усіх асноўных міжнародных працэсаў. Краіна звязана трывалымі гандлёва-эканамічнымі ніцямі з усімі рэгіёнамі свету. «Менавіта таму сённяшнюю сітуацыю мы павінны разглядаць у кантэксце міжнародных адносін, — растлумачыў Прэзідэнт. — Для нас відавочна, што свет становіцца ўсё больш нестабільным і непрадказальным. Наколькі — ніхто сёння прадказаць не зможа. Прынцыповыя супярэчнасці паміж дзяржавамі і блокамі, назбіраныя за апошнія дзесяцігоддзі, пераходзяць у вострую канфліктную стадыю. За апошні час канчаткова ні адна з важнейшых міжнародных праблем не была вырашана»

https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-zajauljae-pra-bezalternatyunuju-rolju-motsnaj-dzjarzhavy-u-zhytstsi-natsyi-90149-2020/

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости о Коронавирусе)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика