Райкамам прафсаюза работнікаў АПК падведзены вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака за ліпень. 21.by

Райкамам прафсаюза работнікаў АПК падведзены вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака за ліпень

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

качество-молока-768x461-300x180Райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падведзены вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака і вырошчванні маладняку БРЖ за ліпень.
Сярод аператараў машыннага даення кароў першае месца ў
Алены Мухамора з МТФ “Германавічы” ААТ “Княж”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 588 кілаграмаў малака.
Другое месца ў Аксаны Кудраўцавай з МТФ “Наваселле” ААТ “Агратэхсэрвіс”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 536 кілаграмаў малака. Трэцяе месца ў Наталлі Міронавай з МТФ “Сасноўцы” ААТ “Даватарскі”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 526 кілаграмаў малака. Чацвёртае месца ў Святланы Буда з МТФ “Зорка” ААТ “Ельня-Агра”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 485 кілаграмаў малака.
Сярод аператараў па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы першае месца ў Анжэлы Сямёнавай з комплексу “Грыгараўшчына” ААТ “Агратэхсэрвіс”. Сярэднясутачная прывага ў яе гурце склала 617 грамаў. Другое месца ў Івана і Валянціны Рубніковічаў з МТФ “Сталіца” ААТ “Княж”. Сярэднясутачная прывага ў іх гурце склала 572 грамы.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости о Коронавирусе)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика