5 жніўня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Уладзімір Матвееў правёў сустрэчы ў працоўных калектывах Шаркаўшчыны. 21.by

5 жніўня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Уладзімір Матвееў правёў сустрэчы ў працоўных калектывах Шаркаўшчыны

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_2233 (Копировать)5 жніўня наш раён з чарговым візітам наведаў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, генеральны дырэктар камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Віцебскаблдарбуд” Уладзімір Матвееў.
У межах паездкі парламентарый наведаў арганізацыі і ўстановы гарадскога пасёлка. Уладзімір Сямёнавіч сустрэўся з калектывам раённага цэнтра для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый, абмеркаваў некаторыя пытанні з работнікамі райплемстанцыі і райветстанцыі. Парламентарый таксама абмеркаваў шматлікія пытанні са спецыялістамі раёна электрычных сетак.
Падчас гутаркі ў працоўных калектывах Уладзімір Сямёнавіч спыніўся на пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, расказаў пра дабрабыт насельніцтва, станоўчыя паказчыкі, якіх дасягнула наша краіна за апошнія 26 год. Як падкрэсліў Уладзімір Сямёнавіч, цяпер варта задумацца над тым, каб усё тое, што зроблена за пройдзены перыяд, захаваць і памножыць дзеля шчаслівай будучыні нашага грамадства і будучых пакаленняў грамадзян нашай Беларусі.
Парламентарый звярнуў увагу работнікаў калектываў на тое, каб кожны, хто прыйдзе на выбарчы ўчастак 9 жніўня, зрабіў свой асэнсаваны выбар дзеля светлай будучыні роднай краіны, дзеля заўтрашняга развіцця нашай незалежнай і суверэннай Беларусі.
Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_2209 (Копировать) IMG_2210 (Копировать) IMG_2222 (Копировать) IMG_2223 (Копировать) IMG_2224 (Копировать) IMG_2228 (Копировать)

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости о Коронавирусе)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика