Хуткімі тэмпамі ідзе жніва ў ААТ «Даватарскі». 21.by

Хуткімі тэмпамі ідзе жніва ў ААТ «Даватарскі»

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вадзіцель ААТ “Даватарскі” Вадзім Мандрык і старшыня прафкама гаспадаркі Ірына Ардынская

Вадзіцель ААТ “Даватарскі” Вадзім Мандрык і старшыня прафкама гаспадаркі Ірына Ардынская

У адкрытам акцыянерным таварыстве “Даватарскі” сёлета трэба ўбраць 2562 гектары зерневых і зернебабовых культур. Гэта адна з самых вялікіх плошчаў сярод іншых сельгаспрадпрыемстваў раёна, якая падлягае абмалоту.
У гаспадарцы маецца 10 збожжаўборачных камбайнаў, якія кожны дзень задзейнічаны на жніве. Сумленная праца камбайнераў, вадзіцеляў спрыяе паспяховаму правядзенню ўборачнай кампаніі.
— Дзякуючы зладжанай рабоце ўсіх зацікаўленых служб нашай гаспадаркі, а таксама добраму надвор’ю, па стане на 13 жніўня мы ўбралі 1138 гектараў зерневых, — кажа намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Даватарскі” Алег Перхуровіч. — Намалацілі 3029 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 26,6 цэнтнера з гектара.
Ёсць у гаспадарцы і перадавыя хлебаробы. Так, камбайнер Юрый Ардынскі, які штогод займае лідзіруючыя пазіцыі на жніве, сёлета таксама па намалоце перавысіў планку ў тысячу тон зерня, а на 13 жніўня Юрый Геронцьевіч адправіў у дзяржаўныя засекі тон зерня ўраджаю 2020 года. За свае працоўныя заслугі камбайнер быў узнагароджаны прадстаўнікамі Глыбоцкай інтэграцыйнай структуры, райкамам прафсаюза работнікаў АПК і прафкамам гаспадаркі.
Малады вадзіцель Вадзім Мандрык з’яўляецца ў гаспадарцы лідарам па колькасці перавезенага зерня ад камбайнаў. Па стане на 13 жніўня Вадзім на грузавым МАЗе перавёз 1037 тон зерня. З працоўнымі поспехамі яго павіншавалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Альшэўская, першы сакратар райкама БРСМ Міхаіл Пугаўка, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Іна Шынкевіч, а таксама старшыня прафкама ААТ “Даватарскі” Ірына Ардынская.
Тым часам жніво ў “Даватарскім” працягваецца, а яго тэмпы з кожным днём павялічваюцца.
Сяргей РАЙЧОНАК.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости о Коронавирусе)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика