Источник материала:
Ужо не першы год працуе вадзіцелем у адкрытым акцыянерным таварыстве “Княж” Уладзімір Сташкевіч. Мужчына задзейнічаны ра розных відах транспартных работ, а таксама на адвозе зерня ад камбайнаў.
— Нягледзячы на тое, што аўтамабілю ўжо 16 год, МАЗ Уладзіміра Казіміравіча заўсёды знаходзіцца ў спраўным стане, — кажа дырэктар гаспадаркі Уладзімір Буда. — Па стане на 12 жніўня ён перавёз ад камбайнаў 1150 тон зерня. Гэта лепшы паказчык у гаспадарцы і адзін з самых высокіх у нашым раёне.
Кіраўнік сельгаспрадпрыемства павіншаваў Уладзіміра з працоўнымі дасягненнямі і ўручыў яму грашовую прэмію. Да віншаванняў далучылася і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Альшэўская, якая таксама ўзнагародзіла Уладзіміра Сташкевіча грашовай прэміяй.
Сяргей РАЙЧОНАК.