У цэнтры Мінска мае адчыніцца Галерэя сучаснага мастацтва "Ў"
14.08.2009 16:22
—
Новости Культуры
|
У цэнтры Мінска мае адчыніцца "Галерэя сучаснага мастацтва "Ў"". Экс-дырэктарка культавага сутарэння "Падземка" Валянціна Кісялёва пачынае новы праект і адкрывае цэнтр мастацтваў — хутчэй культурны, чым камерцыйны: у новай галерэі акрамя выставаў і прэзентацыяў будуць праходзіць майстар-класы і семінары, прысвечаныя сучаснаму беларускаму, заходне- і ўсходнееўрапейскаму мастацтву. У галерэі "Ў" ужо адвялі і гандлёвыя плошчы, дзе мастакі і дызайнеры змогуць выстаўляць і прадаваць свае працы. Запрацуе таксама невялікая кнігарня, якой апякуецца выдавецтва "Логвінаў": тут будуць прадавацца кнігі сучасных беларускіх аўтараў, а таксама кнігі па мастацтва і дызайне.
"Усе ведаюць нашу беларускую праблему —адсутнасць пляцоўкі для сустрэчаў творцаў, праблему годнага прадстаўлення менавіта сучаснага мастацтва, - кажа Ганна Чыстасердава, куратарка праекту. — І менавіта таму мы пачынаем фармаванне арт-прасторы, ствараем месца, дзе будуць сустракацца мастакі, мастацтвазнаўцы і шэраговыя аматары прыгожага. Мы нават збіраемся адчыніць кавярню, каб прыўнесці разняволеную, клубную атмасферу, бо гэта цалкам неабходная ўмова для дыялогу ў гэтым асяродку". Апрача галерэя Ў мае асветніцкую мэту. У галерэі будуць адбывацца лекцыі па мастацтве: на першым часе іх будуць чытаць мастацтвазнаўцы з універсітэта ЕГУ, потым – мяркуюць запрашаць таксама лектары з Еўропы, Украіны і Расіі. На пытанне "Чаму ж У нескладовае?" Чыстасердава адказвае: "Паколькі мы маем займацца найперш айчынным мастацвам, дык і назву пасоўную прыдумалі. А яшчэ мы імкнемся да таго, каб наш будучы персанал размаўляў па-беларуску". Пакуль ініцятары праекты занятыя пошукам супрацоўнікаў і найперш кампаньёнаў — патрэбныя сур'ёзныя інвестыцыі. Дакладнае месца будучай галерэі пакуль не абвяшчаецца, але вядома што яна будзе ў самым цэнтры сталіцы — недалёк ад станцыі метро "Плошча Перамогі". Адкрыццё галерэі намечанае на пачатак кастрычніка з прэзентацыі выставы мастака Сяргея Кірушчанкі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытанне "Чаму ж У нескладовае?" Чыстасердава адказвае: "Паколькі мы маем займацца найперш айчынным мастацвам, дык і назву пасоўную прыдумалі. А яшчэ мы імкнемся да таго, каб наш будучы персанал размаўляў па-беларуску".
|
|