Купалаўскі тэатр пакуль не зачыніцца на рамонт
11.10.2009 21:15
—
Новости Культуры
|
Прынамсі, да вясны наступнага года рэканструкцыі, пра якую сёлета многа гаварылася, не адбудзецца. Нягледзячы на тое, што ўжо
Распрацоўкай праекта займаецца Людміла Іванова, навуковы кіраўнік рэстаўрацыйных работ у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. На нядаўнім пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры вырашана зацвердзіць прапановы Івановай па аднаўленні аблічча тэатра звонку. Што да ўнутранага аздаблення, то, па словах даследчыцы, арыгінальны інтэр’ер XIX стагоддзя не ацалеў. Але ёсць архіўныя дакументы, якія дазваляюць узнавіць дэталі дэкору. Над гэтым яна цяпер акурат працуе. Вядома, напрыклад, што крэслы ў зале мелі шэра-блакітны колер, а заслона — пурпуровы. Аднак падрабязную карціну аблічча тэатральнай залы навуковы кіраўнік абяцае прапанаваць на разгляд у Міністэрства культуры толькі к вясне 2010 года. А значыць, закрыццё на рамонт галоўнай сцэны краіны адкладваецца на няпэўны час. Меркаванага антракту ў рабоце храма муз пакуль не прадбачыцца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Меркаванага антракту ў рабоце храма муз пакуль не прадбачыцца. |
|