Мовай, песнямі, малюнкамі...
26.10.2009
—
Новости Культуры
|
Больш за 150 эстонскіх гімназістаў удзельнічалі ў конкурсах, прысвечаных Беларусі.
У гімназіі горада Табасалу правялі віктарыну «Што я ведаю пра Беларусь?”, а таксама конкурс «Я малюю Беларусь». У творчых спаборніцтвах прынялі ўдзел навучэнцы з сямі гімназій Хар’юскага павета. Конкурсы і віктарына былі арганізаваны з удзелам беларускага консульства, прадстаўнікі якога ўручылі пераможцам і прызёрам дыпломы і каштоўныя падарункі. У холе гімназіі таксама былі ўрачыста адкрыты фотавыстава БелТА «Сучасная Беларусь» і выстава «Беларуская маляванка» — на ёй прадстаўлены работы навучэнцаў Полацкай мастацкай школы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за 150 эстонскіх гімназістаў удзельнічалі ў конкурсах, прысвечаных Беларусі
|
|