Новы «Дзеяслоў»
13.11.2009 11:27
—
Новости Культуры
|
Галоўны рэдактар Барыс Пятровіч зноў бярэ сваіх чытачоў у чàсавыя вандроўкі. Гэтак, у нумары можна зазірнуць у кнігі, якія яшчэ не надрукаваныя: фантасмагарычны раман Іллі Сіна «Тэатральныя дэманы» (твор мае выйсці асобнай кнігай у выдавецтве «Галіяфы») пра падводнае падарожжа па затопленым Менску. А таксама азнаёміцца з пакуль што не зведзенымі ў кнігу падарожнымі нататкамі нямецкага журналіста Увэ Рада: ён падзеліцца сваімі прыгодамі падчас сваёй вандроўкі па Нёмане (Кёнігсбершчына, Літва, Гарадзеншчына). У дадатак чытачы новага 42-га нумару «Дзеяслова» маюць магчымасць вярнуцца ў пачатак 80-х і пагартаць лісты Анатоля Сыса да сяброў, пачытаць успаміны пра яго, а таксама натхніцца невядомымі вершамі паэта. І зусім ужо далёка ў 50-ыя гады закіне чытача аповесць-рэпартаж «Шахіншах», добра вядомага ў нас польскага журналіста і літаратара Рышарда Капусьцінскага: ён распавядзе пра перадгісторыю ісламскай рэвалюцыі ў Іране. З лёгкага: інтэрв"ю з Уладзімірам Арловым і рэцэнзія (у выглядзе ліста да сябра) Уладзіміра Сіўчыкава на кнігу Алеся Аркуша «Брызгалаўка. Жодзінскія аповеды». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фантасмагарычныя падарожжы па падводным Менску і гістарычныя шпацыры па паваенным Тэгеране.
|
|