Кшыштаф Занусі: Калі мастацтва бярэ на сябе ролю настаўніка — мы ўваходзім у таталітарны рэжым
17.11.2009 09:52
—
Новости Культуры
|
Мастацтва ніколі не павінна вучыць, кіно не выхавае і не навучыць, заявіў на прэс‑канферэнцыі ў Гомелі 16 лістапада вядомы польскі рэжысёр Кшыштаф Занусі. «Мастацтва не можа гэтага рабіць. Калі мастацтва бярэ на сябе ролю настаўніка — мы ўваходзім у таталітарны рэжым. Гэтага не павінна быць ніколі, — лічыць рэжысёр. — Мастацтва — гэта такі працэс, дзе мы дзелімся з іншым чалавекам нашым вопытам і нашым сумненнем. Мы не інжынеры чалавечых душ, гэта быў вельмі няправільны выраз. Мы павінны быць заўсёды партнёрам нашага гледача, а не настаўнікам». Гаворачы пра масавую культуру, Занусі заўважыў, што мастацтва ў любы час выходзіць насустрач слабасці пакупніка і прапануе яму тое, што ён хоча ў сваёй маральнай і душэўнай слабасці.«Столькі кепскіх і дурных карцін з’яўляецца таму, што людзі з задавальненнем купляюць, але ў публікі ёсць і іншае жаданне — каб мастацтва іх падцягвала вышэй, таму ёсць і такія прапановы. Гэта выбар чытача і гледача», — сказаў рэжысёр. На яго думку, вінаваты перш за ўсё пакупнік, а не той, хто яму прадае «атручаныя тавары», таму што «на іх напісана, што яны атручаныя, людзі гэта ведаюць, яны нясуць адказнасць, што разбураюць каштоўнасці». Успамінаючы пра жыццё і творчасць у камуністычнай Польшчы, Занусі падкрэсліў, што ён не мог падтрымліваць тую сістэму, паколькі ён і яго сям’я ў яе не верылі. «Мы не выбіралі тую сістэму — яна прыехала на савецкіх танках. У нас камунізм не быў карэнны, родны. Трэба было ў гэтым свеце знайсці спосаб, як працаваць, мы гэты спосаб знаходзілі. З 1956 года камуністычны рэжым у нас не быў такі строгі, як у іншых краінах. У нас гаварылі, што ў сацыялістычным лагеры Польшча была самым вясёлым баракам. Гэта нас забаўляла. У нас было значна больш свабоды, былі кантакты з Захадам, мы туды маглі ездзіць. І калі прыйшла свабода, многія мае калегі ўжо ведалі, якія будуць новыя прынцыпы гульні і як знайсці сябе ў гэтым», — сказаў Занусі. Ён паведаміў, што рыхтуе сцэнарый «у абарону жанчын ад феміністак і ў абарону мужчын, таму што гэтая з’ява стала небяспечнай, агрэсіўныя феміністкі «забіваюць» мужчын і жанчын». Рэжысёр прызнаўся, што з Беларусі традыцыйна павязе мясцовы каньяк, з Гомеля адправіў пяць паштовак. У горадзе ён зайшоў у касцёл, паколькі «заўсёды прыемна наведаць тыя месцы, дзе католікі ў меншасці». «У Пекіне я таксама наведваў каталіцкі храм — размаўляў там з кітайцамі‑католікамі, гэта было мне цікава», — адзначыў рэжысёр. Алена Германовіч, Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мастацтва ніколі не павінна вучыць, кіно не выхавае і не навучыць, заявіў на прэс‑канферэнцыі ў Гомелі 16 лістапада вядомы польскі рэжысёр Кшыштаф...
|
|