Генадзь Гарбук сыграе ў працягу фільма "Белыя росы". 21.by

Генадзь Гарбук сыграе ў працягу фільма "Белыя росы"

17.11.2009 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Гэты фільм мае дзівосную якасць — ён не старэе і яго заўсёды можна глядзець з задавальненнем", — сказаў Гарбук. Разам з тым ён паведаміў, што пакуль невядома, хто будзе рэжысёрам карціны.

Нагадаем, у знятым у 1983 годзе фільме рэжысёра Ігара Дабралюбава "Белыя росы" Генадзь Гарбук выканаў ролю старэйшага сына, Андрэя Ходаса.

Адказваючы на пытанне журналістаў, як ён ацэньвае змены ў Купалаўскім тэатры ў сувязі з прызначэннем новага кіраўніцтва, Гарбук сказаў, што даваць якія-небудзь ацэнкі пакуль рана. "І маладыя артысты, і акцёры старэйшага пакалення ўскладаюць вялікія надзеі на новага галоўнага рэжысёра Мікалая Пінігіна, — адзначыў ён. — І дай Бог, каб яны апраўдаліся". Акцёр лічыць, што зробленае Пінігіным у тэатры да прызначэння — пастаноўка спектакляў "Сымон-музыка" і "Гарольд і Мод" — гэта значны ўклад у развіццё тэатра.

Сёлета Генадзю Гарбуку споўнілася 75 гадоў. На адкрыцці кінафестывалю "Лiстапад-2009" 14 лістапада ў Мінску яму быў уручаны спецыяльны прыз прэзідэнта Беларусі "За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве".

"Усё жыццё я прытрымліваўся аднаго прынцыпу — біблейскага запавету, — сказаў акцёр журналістам. — Чалавек павінен імкнуцца да святла, дабра і прыгажосці. Гэты прынцып патрэбны людзям заўсёды, і калі яго няма ў творы мастацтва, тое ён ператвараецца ў забаўлялку і становіцца бессэнсоўным".

Паводле слоў Гарбука, ён и сёння працягвае рэгулярныя заняткі ёгай, якой захапіўся каля 30 гадоў таму. "Ёга — гэта самае вялікае дасягненне чалавецтва", — заўважыў акцёр. Гарбук таксама прызнаўся, што ў яго жыцці ёсць нерэалізаваная мара — стаць эстрадным спеваком. "Была такая мара, але, напэўна, не хапіла ўпартасці ці прабіўной сілы", — падзяліўся акцёр. Гарбук адзначыў, што ў музыцы ён вялікі кансерватар: сярод любімых эстрадных выканаўцаў — Іосіф Кабзон, Эдзіта П'еха, Валянціна Талкунова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведаміў Гарбук на прэс-канферэнцыі 17 лістапада ў Мінску, сцэнарый працягу "Белых рос" зараз піша драматург Аляксей Дудараў. Акцёр адзначыў, што вельмі станоўча ставіцца да ідэі зняць працяг карціны.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика