Гісторыя гродзенскіх матацыклаў «Нёман». 21.by

Гісторыя гродзенскіх матацыклаў «Нёман»

18.11.2009 00:26 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Не ўсе ведаюць, што ў Гродне ў пачатку мінулага стагоддзя рабілі свае ровары і матацыклы, якія карысталіся вялікім попытам.

Роварна-матацыклетная фабрыка насіла назву «Нёман» і размяшчалася ў доме №20 па цяперашняй вуліцы Карла Маркса.


Фабрыка была заснавана сям’ёй Старавольскіх у 1894 годзе. Пазней, у 30-ых гадах XX ст, фабрыка выпускала швачныя машынкі і лёгкія матацыклы. Аб папулярнасці прадукцыі можа сказаць усяго адна лічба — у 1936 г. фабрыка «Нёман» выпусціла каля 10 000 ровараў.

Гродзенцы не выдумлялі кардынальна новага, яны проста запазычвалі і ўдасканальвалі. У прыватнасці гродзенскія ровары па сваёй канструкцыі былі копіямі нямецкіх мадэляў, але з некаторымі дапрацоўкамі (рама выпускалася пад колы памерам 26х2 цалі, хромавыя дыскі, спіцы дыяметрам 2 мм, скураныя сёдлы замаўлялі ў Латвіі, а ступіцы колаў закупляліся ў нямецкай фірмы «Fichtel & Sachs»).


З узнікненнем моды на малалітражныя матацыклы з аб’ёмам рухавіка да 100 кубічных сантыметраў, у Гродна ў сярэдзіне 30-ых гадоў наладзілі іх вытворчасць. Пачаць вырашылі з выпуску мапедаў з нямецкімі рухавікамі аб’ёмам менш 75 куб.см.

За два гады вытворчасці мапедаў на фабрыцы «Нёман» быў назапашаны дастатковы вопыт для пачатку выпуску малалітражных матацыклаў.

З 1936 г. выпускалася тры мадэлі з рухавікамі аб’ёмам 98 см3 (3 конскія сілы), 125 см3 і 150 см3 (5 к.с.). Найбольшай папулярнасцю карысталася першая мадэль-матацыкл, аснашчаная англійскім рухавіком «Villiers and Wolverhampton» і познаньскімі шынамі фірмы «Stomil». Максімальная хуткасць матацыкла складала 70 км/г, а расход паліва быў мінімальным — усяго 2,25 літра на 100 км. Пры гэтым максімальная нагрузка дазваляла перавозіць другога пасажыра з дапамогай дадатковага сядла ўсталяванага на багажніку.


Цана матацыкла складала 900 злотых. Матацыклы прадаваліся як у Гродне, так і ў Варшаве. У 1938 г. было выраблена 166 матацыклаў. План 1939 г. прадугледжваў выпуск 250 матацыклаў з рухавіком 98 см3. Але гэтыя планы не былі рэалізаваныя...

На здымках: Раварысты Паштовага аддзяленняў Гродне на роварах тыпу «Нёман».

Матацыкл «Niemen 100 DS». Рама мясцовая, нямецкі рухавік «Sachs», англійская фара.

Блог Гродно s13

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не ўсе ведаюць, што ў Гродне ў пачатку мінулага стагоддзя рабілі свае ровары і матацыклы, якія карысталіся вялікім попытам.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика