У мінскім аэрапорце Юру Дземідовіча сустрэлі апладысментамі. 21.by

У мінскім аэрапорце Юру Дземідовіча сустрэлі апладысментамі

22.11.2009 16:19 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прадстаўніка Беларусі на міжнародным дзіцячым конкурсе «Еўрабачанне-2009» Юру Дземідовіча, які 22 лістапада вярнуўся з Кіева, у аэрапорце сустрэлі апладысментамі.

«Я вельмі стаміўся, усё гэта вельмі складана, — сказаў Дземідовіч. — Найбліжэйшым часам планую адпачыць, а потым — працаваць». Паводле яго слоў, хутка адбудзецца здыманне кліпа на песню «Чароўны трус».

Выканаўца прызнаўся, што яму вельмі спадабалася ў Кіеве, нават ад"язджаць не хацелася, аднак арганізацыя конкурсу «была крыху не вельмі». «Святло выключылі на рэпетыцыі, я ўпаў, зламаў палец», — сказаў ён. Нагадаем, інцыдэнт адбыўся 19 лістапада, напярэдадні генеральнай рэпетыцыі конкурсу.

Дземідовіч заняў на «Еўрабачанні» дзевятае месца. Першае месца атрымаў 14-гадовы Ральф Макенбах з Нідэрландаў.

Раней канкурсанты з Беларусі двойчы станавіліся пераможцамі дзіцячага «Еўрабачання». У 2007 годзе першае месца заваяваў мінскі школьнік Аляксей Жыгалковіч, у 2005 годзе — Ксенія Сітнік з Мазыра.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадстаўніка Беларусі на міжнародным дзіцячым конкурсе «Еўрабачанне-2009» Юру Дземідовіча, які 22 лістапада вярнуўся з Кіева, у аэрапорце сустрэлі апладысментамі.«Я...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика