У Рагачове чакаюць гасцей. 21.by

У Рагачове чакаюць гасцей

11.12.2009 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Народны ансамбль “Добры вечар” з Рагачова ўдастоіўся Залатога дыплома на міжнародным фэсце ў Санкт-Пецярбургу

На фэсце “Неўскія сустрэчы” былі прадстаўлены больш за дваццаць прафесійных і аматарскіх харавых калектываў, фальклорных ансамбляў з розных гарадоў Расіі, а таксама Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Беларусі. Творчы форум не першы год праходзіць пад дэвізам “Згода і прымірэнне ў музыцы вя-дзе да згоды ў грамадстве”.
Ансамбль “Добры вечар” выступіў з народнымі песнямі, а таксама выканаў беларускія хіты, знаёмыя пецярбуржцам. Беларусы прыбылі на фэст па запрашэнні арганізатараў: сёлета ў Санкт-Пецярбургу падпісана дамова аб эканамічным і культурным супрацоўніцтве паміж Рагачовам і Адміралцейскім раёнам расійскай паўночнай сталіцы. З візітам у адказ пецярбуржцаў чакаюць ужо ў студзені.
Вакальны ансамбль “Добры вечар” на сцэне ўжо больш за дваццаць гадоў. У яго рэпертуары больш за пяцьдзесят народных песень на беларускай, рускай, украінскай, польскай і чэшскай мовах.

Наталля Цітушкіна

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Народны ансамбль “Добры вечар” з Рагачова ўдастоіўся Залатога дыплома на міжнародным фэсце ў Санкт-Пецярбургу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика