"Вольная студыя" – гэта мы". 21.by

"Вольная студыя" – гэта мы"

17.12.2009 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Запрашаем на сустрэчу з аўтарам і героямі. Прэзэнтацыя кнігі 18 сьнежня, у пятніцу, а 18:00. Менск. Палац мастацтваў. Вул. Казлова, 3 

Алесь Краўцэвіч: “Шкада, што “Вольная студыя” выходзіць толькі раз на тыдзень”

Дзесяць гадоў для радыё – агромністы тэрмін, і тое, што “Вольная студыя” і сёньня – у этэры, сьведчыць пра яе высокі слухацкі рэйтынг. Кожную “Вольную студыю” я чакаю, і нават шкадую, што яна выходзіць толькі раз на тыдзень. Гэтая перадача наталяе маю прагу кантактаваньня са сьветам беларускай культуры.

Міхась Скобла: Раскоша размовы, альбо VS – МЫ

За 11 гадоў у этэр выйшла больш за 500 перадачаў. У кнізе іх толькі 50. І гэта была найбольшая пакута – выбраць кожную дзясятую. Цэлы год я перачытваў знаёмыя тэксты, перабіраў, вымяркоўваў, роспачна разумеючы, што, каб выдрукаваць іх усе, патрэбен як мінімум дзесяцітомавік. Яны і цяпер не даюць мне спакою – яшчэ 450 гутарак, што так і засталіся на старых магнітафонных касэтах, на дысках і архіўных сайтах Радыё Свабода.

Аляксандар Лукашук: Quis es? Quis sum?

Каб зрабіць найлепшую ў сьвеце кнігу беларускіх гутарак пачатку XXI стагодзьдзя, трэба: нарадзіцца ў цэнтры Эўропы ў другой палове XX (бо калі раней – вы й вашы героі скончыце ў Гулагу ці на вайне, а калі пазьней – бяз вас пройдзе сьвята змаганьня за волю і незалежнасьць); атрымаць асалоду ад агульначалавечай спадчыны, але жыць сваёй мовай, сваёй культурай і сваёй гісторыяй (хоць вы й вашы героі ад гэтага ня станеце валадарамі жыцьця тут і цяпер)...
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18-ая кніга з сэрыі "Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе" – "Вольная студыя" Міхася Скоблы. 50 гутарак пра свабоду думаць, ствараць і памятаць у сучаснай Беларусі. Інтэлектуальны і эстэтычны фэст, вяршыня дзесяцігадовага радыёцыклю аўтарскіх штонядзельных дыялёгаў з выдатнымі сучасьнікамі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика