Купалаўскі парк патрабуе новых скульптур. 21.by

Купалаўскі парк патрабуе новых скульптур

21.12.2009 16:41 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Скульптар Генік Лойка падрыхтаваў іх праект.


Ягоныя кампазіцыі ўвасабляюць чатыры творы беларускага песняра — «Прарок», «На куццю», «Песня званара», «У купальскую ноч».

Сваю працу сп.Лойка збіраўся падаць на конкурс новых скульптур для сквера Янкі Купалы, што мусілі паўстаць побач з помнікам песняру пасля рэканструкцыі. Конкурс, праўда, адмянілі. Але Генік Лойка не збіраецца адступаць. Са сваім праектам ён збіраецца звярнуцца да кіраўніцтва горада.

«Купалаўскі сквер патрабуе скульптур, прысвечаных менавіта творчасці паэта. Магчыма, кожнае пакаленне будзе прапаноўваць сваё прачытанне ягонай спадчыны, будзе дапаўняць беларускую прастору новымі скульптурамі. Мы ж сёння прэзентуем свой водгук на яго творчасць», — кажа сп.Лойка.

Кожная кампазіцыя мае дзве назвы — «Тры ганцы/Князь і княжна», «Груганнё/Прарок», «Разбіты звон/Купальская ноч».

З паэмы «На куццю» скульптар вырашыў адлюстраваць момант знікнення князя і княжны. Але як паказаць гэты сюжэт, калі ў руках толькі цвёрдыя матэрыялы — бронза ды камень? На выставе «Міленіум Літвы» ў Палацы мастацтва быў прадстаўлены эскіз гэтай кампазіцыі. Ён уяўляе сабой постаці трох ганцоў на кургане.

А пад імі подпіс: «Князь і княжна». Глядач быў вольны палічыць гэта за памылку або сапраўды ўгледзець князя з княжной — іх фігуры ўгадваюцца ў пустотах між постацямі ганцоў. Аўтар проста ўцягвае гледача ў сваю гульню: «Глядзіце — і знойдзеце».

Іншыя дзве кампазіцыі — «Груганнё/Прарок» і «Разбіты звон/Купальская ноч» — таксама маюць таямніцы, таксама заклікаюць да суаўтарства. Але з гэтымі эскізамі яшчэ ідзе праца, і скульптар не хоча раскрываць усе сакрэты.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Скульптар Генік Лойка падрыхтаваў іх праект.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика