23 снежня Зміцер Вайцюшкевіч прэзентуе калядны праект TUT. 21.by

23 снежня Зміцер Вайцюшкевіч прэзентуе калядны праект TUT

21.12.2009 17:57 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

7 студзеня музыка, прадзюсар і натхняльнік Зміцер Вайцюшкевіч разам з калегамі-музыкамі прэзентуюць праект “Мой сябра анёлак”.

Праект аб’яднаў музыкаў з гуртоў WZ - Orkiestra, RockFolk, “Дыліжанс”, "Дзеці дзяцей", “Маўзер”, “Босае сонца”, Concordia Chor і “Серебряная свадьба”. У праваслаўнае Раство ў канцэртнай залі “Мінск” музыкі прэзентуюць 21 песню пра анёлаў на вершы Арцёма Кавалеўскага. Пра праект, Каляды, анёлаў і цуды Зміцер Вайцюшкевіч распавядзе ў сераду, 23 снежня ў хадзе онлайн-канферэнцыі, якая распачнецца TUT а 15.00.

“Будзьма анёлкамі - будзьма беларусамі, - кажа Зміцер Вайцюшкевіч, які прыдумаў гэты праект з любові да дзяцей дарослых. - Разам з сябрамі мы хочам зрабіць вялікі калядны музычны падарунак для ўсіх добрых людзей”.

Пытанні да Змітра Вайцюшкеча прымаюцца TUT, а таксама ў студыйныя камунікатары ICQ 470659469 ды Skype radiotutby.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7 студзеня музыка, прадзюсар і натхняльнік Зміцер Вайцюшкевіч разам з калегамі-музыкамі прэзентуюць праект “Мой сябра анёлак”. Праект аб’яднаў музыкаў з гуртоў WZ - Orkiestra, RockFolk, “Дыліжанс”, "Дзеці дзяцей", “Маўзер”, “Босае сонца”, Concordia Chor і “Серебряная свадьба”. У праваслаўнае Раство ў канцэртнай залі “Мінск” музыкі прэзентуюць 21 песню пра анёлаў на вершы Арцёма Кавалеўскага.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика