Мінкультуры: Усе музейныя каштоўнасці ўлічаны, заданне ўраду не правалена. 21.by

Мінкультуры: Усе музейныя каштоўнасці ўлічаны, заданне ўраду не правалена

05.01.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міністэрства культуры абвяргае інфармацыю аб правале ўрадавай праграмы па ўліку музейных каштоўнасцяў. Пра гэта распавяла галоўны спецыяліст упраўлення ўстановаў культуры і народнай творчасці Мінкульта Святлана Гаўрылава.Як перадае "Ежедневник", чатыры гады назад быў прыняты Закон "Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь", у якім было прадугледжана стварэнне адзінага каталога ўсіх музейных каштоўнасцяў краіны, з дапамогай якога можна было б наладзіць дзейсны кантроль і кіраванне музейнымі фондамі краіны. Для гэтага ў чэрвені 2006 года Саўмін прыняў пастанову "Аб зацвярджэнні Палажэння аб Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь". Гэтай жа пастановай урад даручыў рэспубліканскім і мясцовым органам і арганізацыям да 31 снежня 2009 гада забяспечыць прадстаўленне ў Міністэрства культуры звестак аб музейных прадметах і калекцыях, якія знаходзяцца ў фондах дзяржаўных музеяў. На падставе гэтых даных Мінкульт мусіў стварыць Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Беларусі. Выданне сцвярджае, што за тры гады нічога з вышэйпералічанага не было зроблена, аднак з прыходам новага міністра Паўла Латушкі тэрмін стварэння дзяржаўнага каталогу быў працягнуты ўрадам да канца 2013 года.

Як пракаментавала карэспандэнту TUT.BY Святлана Гаўрылава, ні пра які правал ўрадавай праграмы па ўліку музейных каштоўнасцяў гаворка не вядзецца.

“Кожны музейны прадмет улічваецца па 23 пазіцыях (назва, краіна паходжання, культурны перыяд, фотаілюстрацыя і інш.), якія адлюстроўваюцца на трох мовах. Сёння ў нас 4 мільёны экспанатаў музейнага фонду, а штат супрацоўнікаў, напрыклад, раённага музея - тры чалавекі. Чацвёра займаюцца гэтым праектам у структуры Дзяржаўнага каталога музейнага фонду, створанай пры Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі. З улікам таго, што калекцыі апошняга налічваюць 330 тысяч экспанатаў, а абласных - таксама пад 300 тысяч, увесці ўсю інфармацыю за тры гады - нерэальна, - тлумачыць спецыяліст Мінкультуры. - Сам па сабе гэта вельмі працаёмкі працэс, аднак задача ўскладняецца яшчэ і тым, што мы павінны не проста перадаць звесткі, а скласці паўнавартасную электронную базу даных. З гэтай прычыны тэрміны і былі працягнуты яшчэ на тры гады”.

Як паведамілі ў Мінкультуры, сёння музеі яшчэ працуюць па старой версіі аўтаматызаванай музейнай сістэмы № 4. Аднак за апошні час была распрацавана новая праграма з адмысловым модулем Дзяржкаталога, апрабаванне якой цяпер праходзіць у айчынных музеях.

Таксама вырашана перавесці сам Дзяржкаталог на сучасную сістэму Oracle. Падлічана, што для таго, каб абсталяваць усе 147 музеяў сучасным камп’ютарамі, увесці стаўкі праграмістаў, неабходна сума ў 1 млрд рублёў. Паводле Святланы Гаўрылавай, ва ўмовах крызісу “атрымаць такія грошы нерэальна, таму пакуль мы набывалі камплектуючыя не замежнай, а пераважна беларускай вытворчасці”. Аднак неабходны мільярд заяўлены Міністэрству фінансаў, і ў Мінкульце спадзяюцца атрымаць яго у бліжэйшыя гады.

“Пры ўсіх цяжкасцях, сёння некаторыя музеі з невялікімі фондамі ўжо цалкам ўвялі ў Дзяржкаталог свае даныя. У мінулым снежні выдадзены ўніфікаваныя тэрміналагічныя слоўнікі. Усе вобласці, за выключэннем гомельскай, цалкам аўтаматызаваны і падключаны да інтэрнэту”, - распавядае аб прамежкавых выніках ў справе стварэння адзінага каталога музейных каштоўнасцяў галоўны спецыяліст упраўлення ўстановаў культуры і народнай творчасці. Пры гэтым яна дадае, што больш дасведчаныя расійскія калегі прыйшлі да высновы, што Дзяржаўны каталог надалей будзе выкарыстоўвацца выключна як электронная база даных, а не як ўліковы дакумент. Хутчэй за ўсё, гэтым шляхам пойдуць і ў Беларусі. Асноўны ж цэнтралізаваны ўлік, як і раней, будзе ажыццяўляць Кніга ўліку фондаў.

Святлана Гаўрылава таксама сцвярджае, што інфармацыя аб тым, што ў Беларусі не здолелі ўлічыць усе каштоўнасці, недакладная. “1 лістапада мы прадставілі справаздачу Камітэту дзяржаўнага кантролю аб правядзенні зверкі ўсіх музейных каштоўнасцяў. Што да знікнення экспанатаў, лічба аб нястачы больш як 2700 музейных адзінак была агучана яшчэ 1 лістапада 2007 года. Сапраўды, быў сур’ёзны крадзеж 345 прадметаў у адным з музеяў Гомельшчыны. Апроч гэтага выявіліся крадзяжы цягам 50-60 гадоў, бо за той час маштабныя праверкі не праводзіліся. Там, дзе былі нястачы, працавалі органы ўнутраных спраў. Сёння гэта пытанне не актуальнае”.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства культуры абвяргае інфармацыю аб правале ўрадавай праграмы па ўліку музейных каштоўнасцяў. Пра гэта распавяла галоўны спецыяліст упраўлення ўстановаў культуры і народнай творчасці Мінкульта Святлана Гаўрылава.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика