Два Навагруцкія творчыя калектывы ўпершыню прадставілі раён на фестывалі “Песні памжаеж”. 21.by

Два Навагруцкія творчыя калектывы ўпершыню прадставілі раён на фестывалі “Песні памжаеж”

05.01.2010 15:07 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Два творчыя мастацкія калектывы - “Навагрудскія крэсавянкі” і “Свіцязянка” - прадстаўлялі Навагрудскі раённы аддзел грамадскага аб’яднання “Саюз палякаў на Беларусі” (РА ГА “СПБ”) на фестывалі “Песні памжаеж”, які прайшоў у вёсцы Рымдзюны, што на Астравеччыне.

Арганізатарам стаў літоўскі нацыянальны клуб “Гервячэй”. Навагрудскія аматары песеннага мастацтва бралі ўдзел у фестывалі ўпершыню. Дэбют аказаўся карысным. Як зазначыла старшыня РА ГА “СПБ” Я.С. Лысая, песні сапраўды яднаюць. Яны гучалі на трох мовах - беларускай, літоўскай і польскай. Часцей - на літоўскай. Але не адчувалася ніякай розніцы, бо мова дружбы не ведае межаў, ёй не патрэбны пераклады і каментарыі.

Фестываль праходзіў у літоўскім нацыянальна-культурным цэнтры ў Рымдзюнах. Відовішча было адмысловым. Усе ўдзельнікі - у нацыянальных касцюмах. У зале атмасфера сардэчнасці і цеплыні.

Па шляху ў Навагрудак прайшла сустрэча сяброў трох аддзелаў ГА “СПБ” - Астравецкага, Навагрудскага і Лідскага. Падчас шчырых узаемін абмяняліся вопытам работы, падзяліліся некаторымі планамі і задумкамі. Адчувалася, што ў нас агульныя ідэі і інтарэсы. Іх рэалізацыя дапаможа лепей пазнаць культуру і гісторыю нашых народаў.

І яшчэ аб адным. Як зазначыла Я.С. Лысая, падчас паездкі на фестываль “Песні памежжа” падумалася, што і ў нас, на Навагрудчыне, дзе закладзены асновы Вялікага княства Літоўскага, дзе нарадзіўся выдатны пясняр Адам Міцкевіч, напэўна, можна знайсці магчымасць арганізаваць і ажыццявіць гісторыка-культурныя праекты як рэгіянальнага, так і нацыянальнага значэння.




 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Песні на фестывалі гучалі на трох мовах – беларускай, літоўскай і польскай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика