У Тайландзе экіпажу Іл-76 прад'яўленыя тры новыя абвінавачванні. 21.by

У Тайландзе экіпажу Іл-76 прад'яўленыя тры новыя абвінавачванні

09.01.2010 23:47 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Арыштаванаму ў Бангкоку экіпажу самалёта Іл-76, які быў затрыманы 12 снежня тайландскімі ўладамі з нелегальным грузам зброі з КНДР, прад"яўленыя тры новыя абвінавачванні, паведамляе газета Bangkok Post са спасылкай на паліцэйскія крыніцы.

Самалёт Іл-76, зарэгістраваны ў Грузіі, быў затрыманы таіландскімі ўладамі 12 снежня пасля таго, як падчас дагляду ў часе дазапраўкі палівам у Бангкоку палівам ў ім былі знойдзеныя запакаваныя ў скрыні з цывільнай маркіроўкай гранатамёты, партатыўныя зенітна-ракетныя комплексы і іншыя ўзбраенні, загружаныя ў самалёт у Паўночнай Карэі.

Газета паведамляе, што членам экіпажа, які складаецца з чатырох грамадзян Казахстана і аднаго грамадзяніна Беларусі [Міхаіла Петухова], прад"яўленыя новыя абвінавачванні: у нелегальнай перавозцы зброі, нелегальным увозе зброі ў Тайланд і неданясенні ўладам пра наяўнасць на борце гэтай зброі.

Газета сцвярджае, што інфармацыя атрымана ад выканаўцы абавязкаў начальніка Упраўлення па барацьбе са злачыннасцю тайландско\ай паліцыі палкоўніка Супхісана Пхакдынарыната.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярод чальцоў экіпажа – беларус Міхаіл Петухоў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика