«СБ» напісала пра «прыхільніцу савецкай улады» Арсенневу
25.01.2010 21:01
—
Новости Культуры
|
Газета «СБ. Беларусь Сегодня» надрукавала артыкул, у якім Наталлю Арсенневу прадставіла ў ролі вялікай прыхільніцы савецкай улады.
У публікацыі Але, «каб усё вышэйсказанае не казалася зусім ужо адцягнена-абстрактным, публікуем верш вядомай беларускай паэткі Наталлі Арсенневай, які звяртае на сябе ўвагу шчырасцю і пачуццямі, і называецца вельмі пранікнёна — «Памяці Леніна». Ананім спрабуе надаць публікацыі з’едлівы характар. Маўляў, была паэтка, якая не змагла сваімі прасавецкімі вершамі ўратавацца ад рэпрэсій. Пры чым аўтар сцвярджае, што яна супрацоўнічала з НКУС. Не ўратаваў яе сям’ю і нацысцкі рэжым, на час акупацыі якім Беларусі і прыйшоўся «пік яе літаратурнай вядомасці». Аўтар заклікае не апраўдваць паэтку аргументам, што яе прымусілі пісаць такія радкі. Тым самым ён спрабуе выставіць паэтку вялікай прыхільніцай савецкай улады. Апелюючы толькі да слоў Арсенневай, што «яе Муза заўжды свабодная», ён стварае чарговы міф пра свядомае супрацоўніцтва паэткі з антынародным рэжымам. Навошта «СБ» сёння спатрэбілася такая публікацыя? Хто яе аўтар? Чалавек, які напісаў гэты пасквіль, нават пасаромеўся падпісацца псеўданімам. Артыкул без аўтарства. Стыль галоўнага рупара Аляксандра Лукашэнкі не змяняецца: біць ляжачых — тых, хто не зможа адказаць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Газета «СБ. Беларусь Сегодня» надрукавала артыкул, у якім Наталлю Арсенневу прадставіла ў ролі вялікай прыхільніцы савецкай улады.
|
|