Фильм «Акупацыя. Містэрыі» дазволілі да паказу ў Беларусі. 21.by

Фильм «Акупацыя. Містэрыі» дазволілі да паказу ў Беларусі

10.02.2010 17:37 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларуская прэм’ера фільма адбудзецца 15 лютага ў сталічным кінатэатры «Піянер» (вул. Энгельса, 20). Пачатак а 19‑й

Нашумелы фільм беларускага рэжысёра Андрэя Кудзіненкі «Акупацыя. Містэрыі», забароненага да паказу ў Беларусі яшчэ ў 2004‑м годзе, вярнулі пракатнае пасведчанне. Беларуская прэм’ера карціны на вялікім экране адбудзецца 15 лютага ў кінатэатры «Піянер» у рамках кінаклуба «Формула кіно», паведаміў вядучы клуба кінакрытык Антон Сідарэнка.

Шэсць гадоў таму выпускнік Беларускай акадэміі мастацтваў і стыпендыят прэзідэнцкага фонду Андрэй Кудзіненка зьняў карціну, якую крытыкі назвалі «першым нацыянальным беларускім фільмам», «адраджэннем айчыннага кіно». «Акупацыя. Містэрыі» — стужка, якая фактычна зроблена без дапамогі дзяржавы і без непасрэднага ўдзелу «Беларусьфільма». Праца над ім з перапынкамі працягвалася тры гады. Удзел у ёй прынялі найлепшыя беларускія акторы.

У 2004 годзе карціну, якая расказвае пра жыццё ў акупаванай нацыстамі Заходняй Беларусі, запрасілі ў афіцыйную праграму Ратэрдамскага міжнароднага кінафестывалю.

Следам за гэтым «Акупацыя» была паказана ў паралельнай праграме Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю і паступіла ў кінапракат расійскай сталіцы. У Беларусі ж наватарскі фільм быў забаронены да паказу Упраўленнем рэгістрацыі і класіфікацыі кіна‑і відэапрадукцыі пры Міністэрстве культуры. Чаму? «Асобным службоўцам падалося, што героі карціны ўжо занадта не падобныя на традыцыйныя савецкія ўяўленні аб партызанах і Другую сусветную вайну.

Праз пяць гадоў пасля выхаду ў свет, чыноўнікі ад культуры вярнулі «Акупаацыю. Містэрыі» ў адзіны дзяржаўны рэгістр, на падставе чаго фільма было выдадзена дзяржаўнае пракатнае пасведчанне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская прэм’ера фільма адбудзецца 15 лютага ў сталічным кінатэатры «Піянер».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика