Алесь Сакалоў. Спадзяванне
27.02.2010 22:40
—
Новости Культуры
|
Метэарытам у вечаровым змроку, Спалохала на сметніку сароку, На вуліцы вясковай — ні душы. Зіма. З‑пад стрэх звісаюць ледзяшы. Машына праляцела па шашы.
Я пасварыўся з феяй сінявокай, Машына сумавала ў гаражы, Я зазірнуў у царкву каля дарогі, Той, на крыжы, упрошваў: «Не грашы! Слязьмі растопіш лёд сваёй душы».
Мяне правіна страсянула токам. Іду з павіннай. Ты частуеш сокам. Бярозавік нясеш у гладышы, Ідзеш і прыгажэеш з кожным крокам, Увесну адзвінелі капяжы.
Вольны казак — ад школы і ўрокаў, Валошкаў сінь ля жытняе мяжы, На сцежцы мітусяцца мурашы, Зноў да мяне ідзеш ты лёгкім крокам, Кахаю. Спадзяюся. Адкажы! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Машына праляцела па шашыМетэарытам у вечаровым змроку,Спалохала на сметніку сароку,На вуліцы вясковай — ні душы.Зіма. З‑пад стрэх звісаюць ледзяшы.Машына...
|
|