Лявон Вольскі запісаў альбом на вершы беларускіх класікаў. 21.by

Лявон Вольскі запісаў альбом на вершы беларускіх класікаў

04.03.2010 11:45 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


23 сакавіка Лявон Вольскі прэзентуе ў тэатры імя Янкі Купалы сольны альбом «Белая яблыня грому» на вершы беларускіх класікаў. Мэта праекту — вярнуць творчасць вядомых паэтаў у сучасны культурны кантэкст.

На дыску будзе 12 песень, напісаных на вершы розных класікаў XIX-XX стагоддзяў: ад Яна Чачота, Адама Міцкевіча, Францішка Багушэвіча праз Максіма Багдановіча, Янку Купалу, Якуба Коласа да Максіма Танка, Пімена Панчанкі і Рыгора Барадуліна.

«Ідэя альбому нарадзілася гадоў сем таму, — распавядае Лявон Вольскі. — Неяк амаль выпадкова мне патрапіў у рукі зборнік вершаў Багушэвіча. Я пачытаў і зразумеў — гэта ж сапраўдны гангста-рэп! І вось тады быў зроблены першы дэма-запіс песні на яго верш «Немец». Але потым неяк усё часу не было зрабіць гэты праект».

Час знайшоўся ў 2009 годзе, калі «N.R.M.» і «Крамбамбуля» разыйшліся на творчыя вакацыі. У межах альбому «Белая яблыня грому» вершы патрапілі ў рознабаковы музычны кантэкст — ад року і блюзу да рэпу і хэві-мэталу. Лявон Вольскі спадзяецца, што гэты праект дапаможа сучаснай публіцы наноў адкрыць для сябе творы ўсім вядомых паэтаў.

«Нажаль, школьная адукацыя часцей за ўсё адбівае цікавасць да літаратуры і паэзіі. Нават у мяне так было, нягледзячы на тое, што я паходжу з сям’і пісьменнікаў і з дзяцінства літаратура мне падабалася, — прызнаецца ён. — А насамрэч класічная беларуская паэзія дагэтуль актуальная, таленавітая, якасная і анічым не горшая за ангельскую, французскую ці рускую».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
23 сакавіка Лявон Вольскі прэзентуе ў тэатры імя Янкі Купалы сольны альбом «Белая яблыня грому» на вершы беларускіх класікаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика