Заспявай лепш за Вольскага: "Пахне чабор" на трэніроўку. 21.by

Заспявай лепш за Вольскага: "Пахне чабор" на трэніроўку

12.03.2010 16:23 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пятрусь Броўка. Малюнак Лявона Вольскага
Пятрусь Броўка. Малюнак Лявона Вольскага
Вядомы беларускі музыка, аўтар новага музычнага праекта на вершы беларускіх паэтаў "Белая яблыня грому" Лявон Вольскі прапануе разбавіць шэрыя веснавыя будні і заспяваць усім ахвотным песню з новага праекта лепш за самога сябе. Для трэніроўкі прапануецца адна з самых вясёлых кампазіцыяў складанкі на вельмі вядомы верш Петруся Броўкі "Пахне чабор".
 
"Народ! Ці не здаецца вам, што мы жывём крышачку шэра, несвяточна і не па-вясноваму? На работу, з работы, ну, максімум раз на два тыдні – з сябрамі ў рэстарацыю. А тады ўжо танцы, караоке… А што нам перашкаджае паспяваць зараз і цяпер?" – пытаецца Вольскі і прапануе спачатку паслухаць арыгінал кампазіцыі, падрыхтаваны для дыска "Белая яблыня грому".
 
 
Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.
 
"Слухайце, развучвайце з роднымі і блізкімі. Тады спампоўвайце варыянт песні, дзе мой голас ледзьве чутны. А потым – хто як можа – на дыктафон у тэлефоне, на мікрафон у лаптоп і іншыя гуказапісвальныя прылады ў быце – запісвайце свой варыянт гэтай нятленкі", - заклікае музыка.
 
Запісаныя вамі варыянты песні дасылайце на адрас spievy@tut.by. Гарантуем, што яны трапяць у рукі да прафесіяналаў, якія зробяць з іх сапраўдны народны хіт.
 
"Зміксуем вас, апрацуем, як трэба, і кінем у нэт. Для ўсеагульнага адслыху. Прозвішчы вакалістаў-пераможцаў будуць пазначаныя", - запэўнівае Вольскі.
 
"А! Ледзьве не забыўся! Прыз – плытка "Белая яблыня грому" (мае песні на вершы беларускіх клясычных паэтаў) вас ужо зачакаўся".
 
Дык заспявай жа лепш за Вольскага!

Тэкст верша Петруся Броўкі "Пахне чабор"

Хiба на вечар той можна забыцца?
…Сонца за борам жар-птушкай садзiцца,
Штосьцi спявае пяшчотнае бор,
Пахне чабор, пахне чабор…

Лёгкiя крокi на вузкай сцяжынцы.
Дзеўчына ў белай iскрыстай хусцiнцы,
Быццам абсыпана промнямi зор.
Пахне чабор, пахне чабор…

Выйсцi б насустрач, стаць i прызнацца.
Вось яно – блiзкае, яснае шчасце,
Клiкнуць хацелася – голас замёр.
Пахне чабор, пахне чабор…

Год адзiнаццаць, а можа, дванаццаць
Сэрца балiць, што не здолеў спаткацца,
Сэрца нязменна хвалюе дакор.
Пахне чабор, пахне чабор…

Час той схаваўся за дальняй гарою,
Здасца хвiлiнай – яна прэда мною…
Выйду. Гукаю. Маўклiвы прастор.
Пахне чабор, пахне чабор…
 
Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.

Спампаваць "мінус" >>>

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.

Спампаваць "мінус" з "бэкамі" >>>

Каб спампаваць песенку ў выкананні Лявона, трэба адказаць на адно простае пытанне.

Правільна адказваем. Пампуем. Іначай песня будзе даступная толькі для праслухоўвання на сайце.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вядомы беларускі музыка, аўтар новага музычнага праекта на вершы беларускіх паэтаў "Белая яблыня грому" Лявон Вольскі прапануе разбавіць шэрыя веснавыя будні і заспяваць усім ахвотным песню з новага праекта лепш за самога сябе.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика