Перавыдадзены «Шляхціц Завальня» Баршчэўскага
22.03.2010 17:14
—
Новости Культуры
|
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» перавыдала «Шляхціца Завальню, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях» Яна Баршчэўскага. Кнігу акрамя аднайменнага твора склалі яшчэ аповесці «Драўляны Дзядок і кабета Інсекта» і «Душа не ў сваім целе». Пераклаў кнігу Мікола Хаўстовіч. Непасрэдна для «Шляхціца Завальні», якога параўноўваюць з помнікам сярэднявечнай арабскай літаратуры – казкай «Тысяча і адна ноч», гэта стала пятым перавыданнем па-беларуску. Кніга выйшла ў серыі «Школьная бібліятэка». Серыя была заснавана ў 1965 годзе. І існавала да 2003. Летась яе зноў аднавілі. Замовіць кнігу можна Для тых, хто не любіць чытаць, на малой сцэне Купалаўскага тэатра ідзе Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях / Ян Баршчэўскі; Выбраныя творы / Пераклад з польскай. — Мінск: Мастацкая літартура, 2009. — 326 с. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» перавыдала «Шляхціца Завальню, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях» Яна Баршчэўскага. |
|