Тэатральны “Оскар”. Служыцелі Мельпамены атрымалі хрустальныя прызы
30.03.2010
—
Новости Культуры
|
Найвышэйшая ўзнагарода за яскравае творчае жыццё ў тэатры, “Хрустальная Паўлінка”, у гэтым годзе ўручана артысту Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы народнаму артысту Беларусі Генадзю Гарбуку. Гэты і іншыя хрустальныя прызы Беларускага саюза тэатральных дзеячаў знайшлі сваіх уладальнікаў у Міжнародны дзень тэатра. “Хрустальную зорку”, якая прысуджаецца за вялікі ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва, атрымала артыстка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Галіна Букаціна. “Хрустальны анёл”, узнагарода за самаадданую творчасць у лялечным тэатры, быў уручаны артыстцы Гродзенскага абласнога тэатра лялек Ларысе Мікуліч. “Хрустальную кветку”, спецыяльна “выгадаваную” для акцёраў-дэбютантаў, сарвала артыстка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Валянціна Гарцуева.— Для мяне гэта было сапраўдным сюрпрызам, — расказвае Валянціна. — А як інакш? Першая ўзнагарода! Калі я вучылася ў Акадэміі мастацтваў, ці марыла аб сцэне ў дзяцінстве, аб прэміях нават і гаворкі не было. Галоўнае для артыста ўсё ж такі ролі, гледачы, сам подых тэатра, яго загадкавасць. “Кветка” — гэта не мой прыз. Гэта падарунак маім педагогам і рэжысёрам.Артыстаў віншавалі міністр культуры Беларусі Павел Латушка і старшыня творчага саюза Аляксей Дудараў.Напомнім, што хрустальныя падарункі Беларускага саюза тэатральных дзеячаў уручаюцца штогод на працягу васемнаццаці гадоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Найвышэйшая ўзнагарода за яскравае творчае жыццё ў тэатры, “Хрустальная Паўлінка”, у гэтым годзе ўручана артысту Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы народнаму артысту Беларусі Генадзю Гарбуку. Гэты і іншыя хрустальныя прызы Беларускага саюза тэатральных дзеячаў знайшлі сваіх уладальнікаў у Міжнародны дзень тэатра.
|
|