Беларускае караоке TUT. Адарвіся ад зямлі і заспявай
02.04.2010 18:29
—
Новости Культуры
|
Да музычнага ўвасаблення новага прачытання беларускага класіка аўтар “Белай яблыні грому” Лявон Вольскі прыцягнуў сваю жонку Ганну Вольскую. Фактычна гэта запрашэнне і да ўсіх нас прыцягваць да запісаў уласных версій свае другія паловы. Таму слухайце арыгінальную кампазіцыю, Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Памятайце! Кожны, хто дашле свой варыянт песень з праекту “Белая яблыня грому”, стане суаўтарам і выканаўцам народнай версіі праекту, якая пабачыць свет сёлетняй восенню. Не ўпусці шанец трапіць у музычна-паэтычную гісторыю краіны! Нагадаем, што ўжо былі публікаваныя арыгіналы і “мінусы” для вашага выканання песень Парушыўшы законы прыцягнення Парушыўшы законы прыцягнення, Планетамі сярод другіх планет Існуем мы з табой як выключэнне, Мая любоў, – як свет і антысвет. Ніколі мы адной не ходзім сцежкай, Не дзелім хлеб і дзелім толькі соль, Ты сустракаеш смутак мой усмешкай І смуцішся, калі міне мой боль. Адказваеш на мой сардэчны захад Нязгодай, самай крыўднаю з нязгод. Здаецца, павярніся я на захад, Як тут жа ты павернешся на ўсход. Аднак зямля б мая асірацела І ўвесь сусвет ахутала б імгла, Каб, выбухнуўшы раптам, адляцела Ты ў невядомасць з хуткасцю святла. Для таго каб спампаваць арыгінальную версію песні, трэба адказаць на адно нескладанае пытанне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аркадзь Куляшоў. Малюнак Лявона Вольскага У пярэдадзень светлага Вялікадня беларускі партал TUT.BY і аўтар праекту “Белая яблыня грому” Лявон Вольскі прэзентуюць чарговую песня з плыткі і прапануюць заспяваць яе па-свойму. |
|