16-га красавіка ў Мінску пакажуць Шэўрале Купалы
15.04.2010
—
Новости Культуры
|
Адрэстаўраваны ўнікальны аўтамабіль Chevrolet GA Master DeLuxe, які ў перыяд з 1939 па 1942-ы гады належаў Я.Купалу будзе дэманстравацца з 16-га па 18-ае красавіка ля будынку Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Я.Купалы, па адрасе Я.Купалы, 4. Зараз гэты аўтамабіль належыць музею. Доўгі час ён знаходзіўся ў філіале ў «Ляўках», але ў лістападзе мінулага года машына былі перавезеная ў Мінск, дзе яе адрэстаўравалі з дапамогай кампаніі «Мінск-Лада» – афіцыйнага прадстаўніка Chevrolet у Беларусі. Урачыстая прэзентацыя аўтамабіля Янкі Купалы адбудзецца 16-га красавіка а 16-ай гадзіне ля будынку музея. На ёй мае прысутнічаць міністр культуры Павел Латушка, родныя Купалы, прадстаўнікі Саюза пісьменнікаў Беларусі. У прэзентацыі таксама возьме ўдзел духавы аркестр «Няміга», студэнцкі тэатр «Жывое слова», музычныя калектывы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адрэстаўраваны ўнікальны аўтамабіль Chevrolet GA Master DeLuxe, які ў перыяд з 1939 па 1942-ы гады належаў Я.Купалу будзе дэманстравацца з 16-га па 18-ае красавіка ля будынку...
|
|