Гісторыя подзвігу і кахання. 21.by

Гісторыя подзвігу і кахання

22.05.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Брэсцкі драмтэатр прадставіў спектакль “У спісах не значыўся” да 65-годдзя Перамогі
Як вядома, дзеянне аповесці Барыса Васільева разгортваецца на самым пачатку вайны ў асаджанай нямецкімі захопнікамі Брэсцкай крэпасці. Гэта гісторыя подзвігу і кахання яе апошняга абаронцы. Але прэм’ера Брэсцкага тэатра — гэта не толькі даніна гераічнаму мінуламу. Спектакль перш за ўсё скіраваны на маладзёжную аўдыторыю, прымушае задумацца над паняццем “Радзіма”, сэнс якога ў наш час застаецца нязменным.
Ваенна-патрыятычная тэматыка заўсёды займала годнае месца ў рэпертуары Брэсцкага драмтэатра, а пастаноўка п’есы Канстанціна Губарэвіча “Брэсцкая крэпасць”, прэм’ера якой адбылася ў 1953 годзе, стала для яго знакавай. Спектакль не сходзіў са сцэны некалькі дзесяцігоддзяў, быў паказаны больш за 900 разоў у многіх гарадах былога Саюза.

Вольга Каверына

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Брэсцкі драмтэатр прадставіў спектакль “У спісах не значыўся” да 65-годдзя Перамогі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика