Выстава іконаў у гонар Філарэта. 21.by

Выстава іконаў у гонар Філарэта

23.04.2010 16:14 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

24 красавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адкрыецца выстава іконаў «Святыя заступнікі ў праваслаўнай іканапісі XVI-XIXстст.»

з калекцыі Яраслаўскага мастацкага музея і Нацыянальнага мастацкага музея, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта і яго 32-гадоваму служэнню на беларускай зямлі.

На выставе будуць прадстаўленыя 33 іконы XVI-XIX стагоддзяў з калекцыі Яраслаўскага мастацкага музея, прысвечаныя іканаграфіі двух самых шанаваных у праваслаўі свяціцеляў, архіепіскапаў Міколы Мірлікійскага і Іанна Златаўста. Частка гэтых ікон паходзіць з храмаў Яраслаўля і была вядома Івану Вахрамееву, прадзеду Мітрапаліта Філарэта. Дапаўняюць выстаўку 4 беларускія іконы, адна з якіх «Прарокі Ісайя і Іерэмія» 30-х гадоў XVIII стагоддзя з Успенскага сабора Жыровічскага манастыра, якая была перададзена ў ліку 8 ікон у калекцыю Нацыянальнага мастацкага музея пры актыўным садзеянні Мітрапаліта Філарэта ў 2009 годзе.


АП

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
24 красавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адкрыецца выстава іконаў «Святыя заступнікі ў праваслаўнай іканапісі XVI-XIXстст.» з калекцыі Яраслаўскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика