Памёр сябра Быкава Валянцін Аскоцкі. 21.by

Памёр сябра Быкава Валянцін Аскоцкі

29.04.2010 15:34 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

фотоУ аўторак у Маскве ва ўзросце 78 гадоў памёр літаратуразнаўца Валянцін Аскоцкі.

Ён быў сябрам Алеся Аламовіча, Янкі Брыля, Васіля Быкава. Дзякуючы намаганням у тым ліку і Аскоцкага, у Расіі з’яўляліся публікацыі пра Быкава ў 1960-х. А калі ў Беларусі ў 2000-х пачалася чарговая кампанія супраць пісьменніка, літаратурузнаўца на старонках "Известий" выступіў са зваротам да Уладзіміра Пуціна і Юрыя Лужкова, каб тыя запрасілі Васіля Быкава пераехаць жыць у Расію. Прысутнічаў ён і на пахаванні сябра ў Мінску ў 2003.

Пахаванне самога Валянціна Аскоцкага адбудзецца ў пятніцу на Вастракоўскіх могілках у Маскве.

Валянцін Аскоцкі нарадзіўся ў 1931 годзе ў Санкт-Пецярбургу. Працаваў у рэдакцыях "Литературной газеты", часопісаў "Дружба народов", "Литературное обозрение", "Знамя". Уваходзіў у сакратарыят Саюза пісьменнікаў Масквы. Аўтар літаратуразнаўчых і публіцыстычных кніг "Богатство романа", "Роман и история", "Карабахский дневник", "Еврейский вопрос" по Александру Солженицыну" і іншых.

TUT.BY: Нагадаем, што ў снежні 2009-га не стала паплечніка Быкава Рыгора Бакланава, у студзені - яшчэ аднаго сябра Лазара Лазарава.  



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аўторак у Маскве ва ўзросце 78 гадоў памёр літаратуразнаўца Валянцін Аскоцкі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика