Ноч танцаў і майстар-класаў. 21.by

Ноч танцаў і майстар-класаў

14.05.2010 11:31 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Расклад мерапрыемстваў у «Ноч музеяў» 15 мая ў Мінску.

Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) запрашае на «Вечар у французскім стылі». Тэатралізаваная пастаноўка «Парыж: сны наяве» дазволіць наведвальнікам павандраваць па французскай сталіцы розных часоў. У гэты вечар адкрыецца выстава Ілоны Касабука «Мая Францыя», адбудуцца прэзентацыя кнігі Уладзіміра Шчаснага «Мастакі парыжскай школы з Беларусі», дэфіле мадэлей подыум-школы «Fashion style» Для дамаў у капелюшах і пальчатках і спадароў у чорных цыліндрах і з бутаньеркамі (маленькі букет на лацкане гарнітура) наведванне музея будзе бясплатным.

Уваход з 19.00 да 24.00.

У Нацыянальным гістарычным музеі (Маркса, 12) адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу, прысвечанай 600-годдзю Грунвальдскай бітвы (уваход толькі па запрашальніках). На гадзіну будзе выстаўлены ўнікальны прадмет з фондаў музея. Які — не раскрываецца. Наведвальнікаў таксама чакае касцюмаваны «Баль у гонар В. Ваньковіча». У зале «Старажытная Беларусь» адбудзецца інтэрактыўнае дзеянне «Ажыўлены музей». Сярэднявечныя рыцары навучаць жадаючых танцам XV—XVI стст. Граць будуць гурты «Тутэйшая шляхта», Landers, «Хорціца», «Эйрут». У адной з выставачных залаў пройдзе прэзентацыя лепшых мадэлей з фестывалю «Млын моды 2010». А два касцюмы падораць музею. Ва ўнутраным дворыку адкрыецца танцавальная пляцоўка, на якой будуць індыйскія, ірландскія, лацінскія танцы. Спявачка Іннаа Афанасьвеча выступіць з сольнай праграмай.

Адкрыццё выставы а 18.00, пачатак астатніх мерапрыемстваў а 19.00.

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (вул.Багдановіча, 13) адбудуцца выступленне хору хлопчыкаў, прэзентацыя дыска «Ключы залатыя» дуэта «Аляксандра і Канстанцін». Прысутных пазнаёмяць таксама з культурай яўрэяў, татар, украінцаў, палякаў. Закончыцца канцэртная праграма выступленнем гурту «Рэха».

18.00-23.00.

Літаратурны музей М.Багдановіча (вул.Багдановіча, 9) падрыхтаваў праграму для ўсіх узростаў. Стартуе яна дзіцячай музейна-забаўляльнай дзеяй «Весяліся − не журыся!» (12.00). А 15.00 пачнуцца мерапрыемствы для моладзі і дарослых. Спачатку гульня-выпрабаванне «У лабірынце кахання», якая зменіцца «Гімнам каханню». Скончыцца свята праглядам спектакля школы танцаў «Гісторыя кахання Барбары Радзівіл» і майстар-класам «Дзіўныя танцы кахання».

12.00-22.00.

«Ноч музеяў» у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы (вул. Я.Купалы, 4) распачнецца выступленнем вакальнага ансамбля «Каравэла». Наведвальнікаў чакае адкрыццё выставы «Курганы шмат чаго нам гавораць...» і міні-спектакль у выкананні акцёраў тэатра «Жывое слова». У праграме таксама выступленне мімаў, дэманстрацыя агітплакатаў савецкіх часоў, майстар-клас па выцінанцы.

18.30-24.00.

У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) можна будзе наведаць «Горад майстроў», набыць самаробныя лялькі, паўдзельнічаць у абрадавым свяце «Добры дзень, лета!», паглядзець лялечны мюзікл «Шэршэ ля фам, альбо як кот звяроў напалохаў», паўдзельнічаць у майстар-класе старадаўніх беларускіх танцаў у суправаджэнні гурту старажытнай беларускай музыкі «Пераплут». Толькі на працягу адной гадзіны ў кожнага наведвальніка будзе унікальная магчымасць запісаць запаветнае жаданне за сталом Якуба Коласа чарніламі і пяром паэта

Пройдзе канцэрт джаз-бэнду «The Outsiders». А ў «Кватэрніку ў дзядзькі Якуба» прымуць удзел паэты Вера Бурлак, Віктар Жыбуль, Анатоля Трафімчыка і іншыя.

У Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры (Музычны зав., 5) пройдуць канцэрт класічнай опернай музыкі і батлеечныя спектаклі.

18.00-24.00.

ДК Лошыцкі (Маякоўскага, 129) запрашае на вечарынку «Музей мадам Цюсо танчыць сальсу». Вечарынка пройдзе з 22.00 да 5.00 (з 23 гадзін ДК зачыняецца да раніцы). Дадатковая інфармацыя па тэлефонах +375 29 605 15 01, +375 29 505 10 01.


КМ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расклад мерапрыемстваў у «Ноч музеяў» 15 мая ў Мінску.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика