Фестываль Be Free адбудзецца 20-22 жніўня ў Чарнігаве
19.05.2010 18:59
—
Новости Культуры
|
Вядома, што на фэсце выступяць "Крама", "Нейра Дзюбель", IQ-48. N.R.M. пакуль думае.
Арганізатары называюць тры дні для правядзення Be Free. Але канцэрты будуць праходзіць хутчэй за ўсё толькі два (пятніцу-суботу). 22 жніўня, нядзеля, разлічаны на ад’езд дадому. Змены ў раскладзе фэсту выкліканы нязручнасцю трапіць у панядзелак ранкам на працу, як адбылося летась. Апошні выступ заканчваўся а 22 гадзіне. І выехаць у гэты час да Беларусі з Чарнігава можна было толькі на ўласным аўтамабілі альбо на замоўленым аўтобусе. Таму многія ад’язджалі нашмат раней. У бліжэйшы час стане вядомы поўны пералік беларускіх і замежных гуртоў, якія выступяць у Чарнігаве. Рок фестываль Be Free узнік у 2007 годзе пад назвай "Права быць свабодным". У папярэднія гады ён праходзіў на захадзе Украіны - у гарадах Луцк і Львоў. Летась ён прайшоў у Чарнігаве, дзе вырашылі праводзіць яго і надалей. Удзел у ім прымалі "Ляпіс Трубецкі", "Воплі Відаплясава", "Крама", B:N, ZATOCZKA, Pomidor/OFF, Znich, Vladivostok і іншыя. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вядома, што на фэсце выступяць "Крама", "Нейра Дзюбель", IQ-48. N.R.M. пакуль думае
|
|