Оn-line канцэрт этна-фольк гурта GUDA
21.05.2010 02:00
—
Новости Культуры
|
На наступным тыдні з 24 мая надыходзіць Русальны (ці Граны) тыдзень, адно з самых цікавых этнаграфічных святаў. Паводле народных уяўленьняў “жывуць русалкі пад вадою, і выходзіць з яе могуць на кароткі час покуль не высахнуць іх валасы. Толькі на восьмым тыдні пасьля Вялікадня, на Русалчын тыдзень, гэта абмежаванне здымаецца, і русалкі могуць хадзіць па гаях, лясах, нівах, гушкацца на галінках бяроз і пець свае песьні". Гурт -- адзін з найбольш самабытных беларускіх этна-фольк выканаўцаў, прэзентуе самы старажытны пласт культуры нашай краіны – абрадавыя спевы. 21 мая гурт заспявае ў эфіры TUT.BY русальныя песьні і адкажа на пытанні наведнікаў парталу. GUDA прадстаўляе свой адмысловы фотапраект.”Русальны тыдзень”. З некаторымі з "русальных" фотагалерэй ужо зараз можна азнаёміцца на на старонцы . Якім чынам тры беларускія фотамайстры трапілі ў той закінуты Богам край, дзе і сабралі ўнікальны фотаматэрыял аб апошняй папуляцыі русалак на Беларусі, можна будзе даведацца на канцэрце этна-фольк гурта GUDA 27 мая ў Малой залі к/з “Мінск”, што прысвечаны прэзентацыі іх русальнага праекту. Фота – Аляксей Іллін. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
а наступным тыдні з 24 мая надыходзіць Русальны (ці Граны) тыдзень, адно з самых цікавых этнаграфічных святаў. |
|